Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 17

СКАЧАТЬ вышынь. У бібліятэцы даведваюся, што Драгічыншчына – сапраўды салаўіны куточак. Тут нарадзілася шмат мастакоў, спевакоў, паэтаў і акцёраў…

      Горад, заснаваны ў сярэдзіне пятнаццатага стагоддзя (як вёска Давячоравічы паселішча ўпершыню ўпамінаецца пад 1452 годам), – радзіма мастака Уладзіміра Кожуха. I мне гэты таленавіты творца, які нарадзіўся ў 1953 годзе, вядомы памінскіх выставах, па шматлікіх публікацыях у друку. У свой час славу яму прынесла карціна “Чэрвень. 1941 год”. Вучань Міхася Савіцкага, жывапісец быў уганараваны за гэтую работу першай прэміяй ЦК ВЛКСМ. Сярод работ драгічынскага мастака – серыя карцін, прысвечаная чарнобыльскай трагедыі. Уладзімір Кожух дастаткова самакрытычна ставіцца даўласных росшукаў. У прыватнасці, аднойчы ён заўважыў: “…Увесь час малюю. Малюю ўбачанае, думаю, калі малюю. Задума з’яўляецца нібы сама. Раптам на адным з малюнкаў нешта падасца цікавым, потым гэта развіваецца, паступова набываючы закончаную кампазіцыю. Часам з набору абстрактных рэчаў выспявае задума рэалістычнай карціны… Да сапраўднай карціны, той, якую сабе ўяўляю, я яшчэ не падышоў, мне здаецца, я ўвесь час рухаюся ёй насустрач. Не таму, што няма задумак, – яны ёсць, і нямала. Але не хочацца спяшацца, хочацца дачакацца, калі яна ўжо стане явай, калі буду дакладна ўпэўнены ў сабе, у сваіх магчымасцях увасобіць задуманае…”

      У 1975 годзе ў Драгічыне нарадзіўся музыкант і кампазітар Юрый Уладзіміравіч Блінаў. Тут прайшло яго дзяцінства. У 1983 годзе паступіў у сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Белдзяржкансерваторыі, якую скончыў у 1993 годзе. Юны піяніст-удзельнічаўу конкурсе імя Сяргея Пракофева ў Санкт-Пецярбургу. Улетку 1993 года адбыліся першыя замежныя гастролі маладога музыканта – шэсць канцэртаў у Японіі. Сярод здабыткаў маладога кампазітара – санаты, п'есы для флейты, а таксама “Шахматная сюіта”.

      Завяршыўшы свае справы ў бібліятэцы, Крэйдзіч прапаноўвае выправіцца ў вандроўку па раёне, які ён добра ве дае. Сам жа тут і нарадзіўся – у вёсцы Заверша. Зразумела, я пагаджаюся. А яшчэ прашу, каб дапамог мне наведацца ў легендарны Хомск, у вёскі Бездзеж, Закозель… Мясціны гэтыя звязаны з многімі і многімі славутымі імёнамі, з пісьменнікамі і вучонымі. А Анатоль Крэйдзіч, у сваю чаргу, расказвае пра тое, што з яго роднага Заверша ў вялікі свет выправіліся таксама многія славутасці. I найвядомейшы сярод іх – акадэмік Майсей Калінікавіч Юскавец. На радзіўся ў жніўні 1898 года. Скончыў Маскоўскі ветэрынарны інстытут. Ужо на пачатку работы зарэкамендаваў сябе як таленавіты вучоны-мікрабіёлаг, як дасведчаны імунолаг.

      Доўгі час быў акадэмікам-сакратаром Аддзялення жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР і дырэктарам Беларускага навуковадаследча га ветэрынарнага інстытута. За навуковы плён адзначаны ордэнамі Леніна, “Знак Пашаны”. 3 Заверша – і кандидат тэхнічных навук Іван Ільіч Шпак (нарадзіўся ў ліпені 1947 года). Дарэчы, засведчыў сябе не толькі як вучоны, але яшчэ і як перакладчык мастацкай літратуры з чэшскай СКАЧАТЬ