Название: Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор: Алесь Карлюкевiч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-705-99-80
isbn:
У 1955 годзе ў Клімавічах нарадзіўся вядомы расійскі военачальнік генерал-лейтэнант Міхаіл Кучаравы. У 1976 годзе ён закончыў Пушкінскае вышэйшае каманднае вучылішча радыёэлектронікі супрацьпаветранай абароны. А ў 1988м – Ваенную акадэмію. Яшчэ праз дзесяць гадоў – Акадэмію Генеральнага штаба, вучыцца ў якой лічылі і лічаць за гонар многія вайскоўцы. У 2007 годзе прэзідэнт Расійскай Федэрацыі прызначыў ураджэнца Клімавіч камандуючым Уральскім аб’яднаннем ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны.
Дадайце да ліку слаўных землякоў і нашага сучасніка Чэмісава, які жыве і працуе ў Маскве. Ён нарадзіўся ў вёсцы Звянчатка Клімавіцкага раёна. I, стаўшы чалавекам прадпрымальным, дзейным, вырашыў зрабіць падарунак сваім землякам: пабудаваў у родным паселішчы царкву. Яе назвалі ў гонар Васіля Вялікага. Раней жыхары вёскі вымушаны былі ездзіць у храм, размешчаны ў Клімавічах, а цяпер вось маюць царкву ў сваёй Звянчатцы…
Клімавічы – далёкая ад вялікіх дарог прастора. Але і яна багатая на знакавыя імёны ў гісторыі нашай Айчыны.
На беразе Гайны
“Лагойск, Логожск або Логойско – старажытнае славянскае абарончае паселішча, спачатку ў Полацкім княстве, пазней – у Мінскім павеце Мінскага ваяводства; сёння – мястэчка і ўладанні ў Барысаўскім павеце, размешчаныя на правым беразе ракі Гайны і рачулкі Лапянец, што ўпадае ў яе. Спадчына ў 14м пакаленні здавён вядомай на Русі літоўскай сям’і Тышкаў, якія пазней сталі звацца Тышкевічамі герба Ляліва”.
Гісторыя ўзнікнення Лагойска гіне ў цемры дагістарычных часоў, а яго назва, відавочна, паходзіць ад слова “лог”, што абазначае даліну, у якой пабудаваны Лагойск. Пра тое, што тут адбывалася да XI стагоддзя, слядоў не захавалася, бо хронікі згадваюць Лагойск толькі пад 1084 годам, калі ў сутычцы кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха, сына Усеваладава, з князем полацкім Усяславам войска Уладзіміра захапіла гэтае месца разам з іншымі пасяленнямі на зямлі крывічоў. “Няма нічога СКАЧАТЬ