Название: Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор: Алесь Карлюкевiч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-705-99-80
isbn:
Развітваючыся з Віцебскам мастацкім, я думаю пра тое, што выдатным праектам узнаўлення гістарычнай памяці мог бы стаць альбом старых паштовак, дзе поруч з выявамі фатаграфічнага кшталту былі б паказаны мастакоўскія ўражанні пра Віцебск пачатку першай паловы ХХ стагоддзя. Чаму б і не?..
3 горада на Сожы
Шукальнікаў новых дарог і новых адкрыццяў нямала і сярод ураджэнцаў Гомеля. Вучоныя, мастакі, палітыкі, акцёры, пісьменнікі… Яны не толькі ўзбагацілі радзімую старонку сваімі здабыткамі, але і свету падарылі шмат новага і да іх нязведанага…
У 1888 годзе ў Гомелі нарадзіўся Аляксандр Уклонскі. Пройдуць дзесяцігоддзі – і ў энцыклапедычных фаліянтах яго назавуць выдатным савецкім і ўзбекскім геолагам, мінералогам, геахімікам. Вучоным, які ўнёс значны ўклад у даследаванне Сярэдняй Азіі. У 1901 годзе ён разам з бацькамі пераязджае ў Ташкент: Сяргея Уклонскага прызначаюць выкладчыкам ташкенцкай гімназіі. У 1908 годзе Уклонскі-малодшы паступае ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Спецыялізацыяй абірае геалогію. Сярод настаўнікаў будучага вучонага – славуты У. Вярнадскі, які да 1912 года загадваў кафедрай мінералогіі. Пасля вучобы Уклонскага пакідаюць ва ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1920-м, калі савецкі ўрад арганізаваў першы ў Сярэдняй Азіі Туркестанскі ўніверсітэт, Уклонскі едзе ў Ташкент. У Расіі, у Маскве, застаецца жонка з трыма дзецьмі. Як паказаў час, раз’яднанне сям’і адбылося назаўжды… Аляксандр Сяргеевіч стварае ва ўніверсітэце кафедру мінералогіі і мінералагічны музей. На працягу амаль года працуе ў Афганістане кансультантам савецка-афганскай камісіі па пытаннях геалогіі. Адно з буйнейшых пытанняў, якім займаўся наш суайчыннік, – гэта тэарэтычнае палажэнне пра геахімію вады. Вучоны прапанаваў свой графічны метад адлюстравання характару вады. Распрацаваў таксама метад вызначэння розных варыянтаў генезісу вады, СКАЧАТЬ