Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 16

СКАЧАТЬ Расстралялі ў жніўні 1938га. Праз дваццаць гадоў нашага дзісненскага земляка рэабілітавалі.

      Рэдка цяпер згадваецца імя вучонага Ісаака Майсеевіча Разета, які нарадзіўся ў Дзісне 4 ліпеня 1927 г. Пасля Вялікай Айчыннай паступіў на аддзяленне логікі, псіхалогіі і рускай мовы Белдзяржуніверсігэта. Выкладаў логіку і псіхалогію ў адной з мінскіх школ. Але з часам прадмет выкраслілі са школьнай праграмы. 3 1964 г. Разет працуе ў навукова даследчым інстытуце педагогікі Міністэрства асветы БССР. Затым – у беларускім філіяле Усесаюзнага НДІ тэхнічнай эстэтыкі. Займаецца законамі эрганомікі і дызайна, псіхалагічнымі аспектамі павышэння прадукцыйнасці працы. Абараняе кандыдацкую дысертацыю. Шмат друкуецца ў спецыялізаваных выданнях у Мінску і Маскве. Паспеў напісаць больш за 130 навуковых прац. Напрыканцы жыцця Разет падрыхтаваў доктарскую дысертацыю, абараніць яе не паспеў.

      Асаблівы след у гісторыі Дзісненшчыны і ўвогуле Беларусі – лёс Вячаслава Васільевіча Багдановіча (нарадзіўся ў Дзісне ў 1878 г. у сям’і праваслаўнага святара). Закончыў Віцебскую духоўную семінарыю, затым – Кіеўскую духоўную акадэмію. Атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Да 1907 г. служыў выкладчыкам у Віцебскай духоўнай семінарыі. Затым быў на пасадзе інспектара Віленскай духоўнай семінарыі, дзе і служыў да 1922 г. Удзельнічаў у святым Саборы Рускай Праваслаўнай царквы ў 1917—1918 гг. Па прапанове нашага земляка была выпрацавана працэдура выбараў Патрыярха. У 1922— 1930 гг. – сенатар II Рэчы Паспалітай. Дарэчы, пасля быў яшчэ і перавыбраны сенатарам – да 1939 года. Шмат зрабіў дзеля абароны Праваслаўнай царквы. Служыў у Вільні нават псаломшчыкам адзінага ў тагачаснай Полыпчы праваслаўнага прыхода, які падначальваўся Патрыярху Ціхану і не прызнаваў Польскай аўтакефаліі. Займаўся літаратурнай работай, выкладаў у Віленскай рускай гімназіі імя А. С. Пушкіна. За сваю прынцыповую пазіцыю супраць аўтакефаліі быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1939 годзе. Багдановіча этапіравалі ў сумна вядомы лагер у Бярозе-Картузскай. 3 вызваленнем Заходняй Беларусі ахова лагера разбеглася. Багдановіч вярнуўся дахаты. Пры новай уладзе – і новы арышт. Дакладных звестак пра далейшы лёс праваслаўнага дзеяча не захавалася. Даследчыкі мяркуюць, што ён расстраляны недзе пад Вілейкай.

      У пярэдадзень драматычных падзей – у лістападзе 1939 года – нарадзіўся ў Дзісне Пётр Аляксандравіч Шыман. Пройдуць гады – і ён стане вядомым у Расіі дзеячом праваслаўнай царквы. Паўплывала на выбар дзісенскага падлетка і тое, што паходзіў з сям’і святара. Праўда, спярша біяграфія складвалася звычайна. Паступіў пасля школы ў Гродзенскае медвучылішча. Але душа запатрабавала іншага. I ў 1962 годзе Пётр Шыман заканчвае Мінскую духоўную семінарыю. Пасля вучыцца ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. У 1980—90я Пётр Шыман – Паладзій, епіскап Чыцінскі і Забайкальскі, епіскап Іжэўскі і Удмурцкі, епіскап Пераяслаў-Хмяльніцкі… У мяне, дарэчы, даўнія вочныя і завочныя стасункі з вядомым паэтам і празаікам, народным пісьменнікам Удмурціі Вячаславам Ар-Сяргі. Ён і расказвае пра нашага земляка: “Епіскап Паладзій зрабіў неверагодна СКАЧАТЬ