Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 14

СКАЧАТЬ ў 1866 годзе. Праўда, яшчэ малым разам з бацькамі пераехаў у Пецярбург. Калі закончыў гімназію, па парадзе скульптара М. Антакольскага, які быў даволі вядомай фігурай у рускім мастацтве ХІХ стагоддзя, паступіў у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Праўда, доўга там не правучыўся. Некалькі гадоў працаваў кніжным ілюстратарам. Удзельнічаў у мастацкіх выставах.

      Рэдка цяпер згадваецца імя Эміля Абрамавіча Абрамовіча, які нарадзіўся ў Гродне ў ліпені 1862 года. А між тым гэта – яркая асоба ў сацыял-дэмакратычным руху канца ХІХ стагоддзя. У 1884 годзе Эміль Абрамовіч стварыў гурток у Дэрпце, калі вучыўся там ва ўніверсітэце. Пасля пераязджае ў Вільню і актыўна займаецца рэвалюцыйнай прапагандай. Затым стварае гурток у Кіеве.

      У 1892 годзе быў арыштаваны. Пасля турэмнага зняволення ў Кіеве, Санкт-Пецярбургу Абрамовіча выслалі ў Сібір, дзе ссыльны працаваў урачом. У 1912 годзе надрукаваны артыкул Абрамовіча ў “Правде” пра славуты Ленскі расстрэл рабочых. Памёр наш зямляк у Сібіры ў 1922 годзе.

      У кагорце слаўных ураджэнцаў Гродна і тых, хто спрычыніўся да гісторыі горада, асаблівае месца займаюць рупліўцы на ніве прыгожага пісьменства. Згадаем некаторых з іх. У 1909 годзе нарадзілася празаік, дзіцячы пісьменнік Зінаіда Бандарына. I цяпер, праз паўвека пасля першага выдання, цікавасць у самага шырокага кола чытачоў, прынамсі, у тых, хто не раўнадушны да беларускага слова, выклікае яе аповесць “Ой, рана на Івана…” Ёмка, лаканічна і разам з тым па-майстэрску расказала пісьменніца пра маленства, юнацтва Янкі Купалы.

      Васіль Быкаў пражыў у Гродне амаль трыццаць гадоў Многія свае вядомыя творы народны пісьменнік Беларусі напісаў менавіта тут. А Данута Бічэль-Загнетава, Міхась Васілёк, Юрка Голуб, Марыя Шаўчонак, Аляксей Пяткевіч, Вольга Іпатава, Аляксей Карпюк. .. У кожнага з іх – свая сувязь з Гродна. Не часта ў кантэксце гісторыі беларускай літаратуры згадваецца імя паэта Міхася Кар пенкі. Яно і зразумела: жыў у асноўным у Туркменіі, пісаў вершы на рускай мове, выдаваўся ў Ашхабадзе і Нукусе (Узбекістан). За журналісцкую руплівасць атрымаў званне заслужанага работніка культуры Туркменскай ССР. А вытокі, пачаткі яго літаратурнай работы – у Гродне. Першая паэтычная публікацыя – у Гродзенскай праўдзе”. Першыя ўрокі літаратурнага майстэрства браў у Міхася Васілька. I пісаць пачынаў на беларускай мове, калі яшчэ вучыўся ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы.

      Не чужы для Гродна чалавек і паэтэса Аўгіння Кавалюк, якая сваё жыццё звязала з Расіяй: доўгі час жыла ў Санкт-Пецярбургу. А вучоны-кнігазнаўца Мікола Нікалаеў (ураджэнец Шчучына) часта наведваецца з Санкт-Пецярбурга ў Гродна, нават чытае лекцыі студэнтам мясцовага ўніверсітэта. Жаданне вяртання, жаданне жыць адным лёсам з Айчынай, роднай старонкай. I гэта ўпрыгожвае нашых землякоў. А цікавыя людзі, у сваю чаргу, упрыгожваюць сам горад.

      Горад пісьменнікаў і кветак

      Некалькі гадоў назад пошта прынесла бандэроль з вёскі Хорск. Нават не распакоўваючы, я зразумеў, ад каго падарунак. СКАЧАТЬ