Усё ўлічана. All inclusive. Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Усё ўлічана. All inclusive - Сяргей Календа страница 7

СКАЧАТЬ расчыняе насьцеж дзьверы, пасоўвае ўбок аслупянелую Валянціну Андрэеўну, якая толькі й пасьпела, як пікнуць вітаньне й схаваць у кішэньку распакаваны чакалядны сырок… “А-а-а! Спит!!!” – начны мэнэджар, расчырванеўшыся, усхваляваны, быў на сёмым небе ад радасьці… Ён ужо тыдзень нікога не звальняў. Рознарабочы Ваня куляй вылецеў з працы яшчэ да раніцы, яшчэ да канца сваёй зьмены, а Валянціна Андрэеўна пашкадавала, што запхнула свой чакалядны сырок у кішэньку фартуха, цяпер яна была вымушаная адмываць чакаляд і салодкі тварог у рукамыйніцы.

      Хасан – страшны чалавек, дзікун, вар’ят, злы, але не падобны да драпежніка, хутчэй нагадвае старога быка, якому вельмі брыдка жыць сярод людзей, такім старым і кастрыраваным. Таму менавіта сёньня ў гатэлі сьвята! Хасан сапраўды захварэў, напэўна, яго ня будзе некалькі тыдняў. Увесь пэрсанал дыхае вольна, працуе шпарка, весела й лёгка. Ніхто ня думае пра тое, што робіць штосьці ня так, ніхто не хвалюецца быць раптоўна схопленым падчас спажываньня чакаляднага сырка альбо падчас трыццаціхвіліннага адпачынку, няхай нават і ў пакоі прыбіральшчыц на брудных ручніках і анучах.

      Ноч. Хасан у майтках і аднаразовых белых тапачках зь лягатыпам свайго гатэлю сядзіць у кватэры, ва ўласным фатэлі каля тэлевізара, сьпіна ўся зарослая, згорбленая, на падбародзьдзі неахайная шчэць, на макаўцы лысіна, аточаная з бакоў раскудлачанымі валасамі. Ён ня можа заснуць – па-першае, праз кашаль і боль у грудзёх, па-другое, за пяць год ён настолькі абвык па начох працаваць, што проста ня ведае, як гэта магчыма заснуць у цемры, ноччу. Па тэлевізары паказваюць эратычны фільм “Элена ў каробцы”, ён ня сочыць за сюжэтам, ён сядзіць на ложку, сумны, незадаволены жыцьцём, і яму так моцна хочацца заплакаць, зараўці, закрычаць, застагнаць, хоць нейкім чынам праявіць свае пачуцьці, выплакаць усё тое, што назапашвалася столькі год, выплюхнуць усю крыўду й незадаволенасьць жыцьцём, але ён ня здольны гэта зрабіць. Вочы сухія, як пустэльня, цела гарыць, і толькі знутры штосьці клякоча, нібыта кашаль, нібыта душа. Ён ня здольны тут і цяпер заплакаць альбо паказаць свой боль, свой адчай, бо бачыць, што ягоная ціхая дзяўчына, зь якой ён сустракаецца месяц, ляжыць у ложку і яшчэ ня сьпіць. Яна глядзіць фільм.

      Швэды

      У гатэлі пасялілася колькі старых швэдаў, адзін зь іх, салодка пасьміхаючыся, завітаў да цырульніка Віталя, які якраз быў вольным на зьмене. Швэд сеў у крэсла пасьля таго, як асыстэнты памылі яму галаву.

      Швэду каля сямідзесяці-васьмідзесяці, ён зморшчаны, як разынка, скрозь пакрыты плямкамі й бародаўкамі, валасоў на галаве амаль няма, навошта прыйшоў?

      Майстар-цырульнік Віталь стаяў і разважаў: што менавіта стрыгчы гэтаму старому мужчыну, хіба толькі валасы ў вушах?

      Швэд першым пачаў размову, прапанаваўшы пасьля працы сустрэцца зь ім і ягоным сябрам, пагуляць па Менску, завітаць у бары, клюбы… Цырульнік адразу сьцяміў такі расклад і наадрэз СКАЧАТЬ