Название: Усё ўлічана. All inclusive
Автор: Сяргей Календа
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-609-8147-14-8
isbn:
Гэта было падобна да невялікага забойства. Сцэнарыстка крычала, круціла вачыма, ускідвала голаў да столі, кідалася ў розныя бакі, адмаўлялася апранаць кажух, крычала пра грошы й пра тое, што яна жадае фарбаваць сівыя валасы й кожны з нас носіць у сваім целе цэлы пакунак вірусаў і бактэрый, і кожны з нас можа падохнуць ад ацёка Квінкэ, проста карыстаючыся новымі духамі альбо зьеўшы мармэляд. Яна білася й кідалася ўсім, што траплялася пад руку. Але шлях у гатэль ёй зачынілі назаўжды. Скаргаў яна не пісала, але калі б і пакінула штосьці ў “Кнізе скаргаў”, анічога не адбылося б, нават паветра не скаланулася б – штат юрыстаў міжнароднай кампаніі гатэляў такі вялікі, што адзін чалавек, які ідзе супраць, ня воін у гэтым полі.
Галіна Фэліксаўна, напэўна, вар’ятка, але хто з нас не без шызафрэніі, і пад канец гэтага кароткага “гатэльнага” апавяданьня большасьць ужо разважае пра сваё цела, разглядае яго як зьмесьціва вірусаў і бактэрый… Яшчэ крок, і мы будзем па-за мяжою “нармалёвасьці”, такой спрэчнай катэгорыі.
Сцэнарыстка й па сёньня атрымлівае замовы на сцэнары, але толькі на паштовую скрыню… Лепш зь ёю ня бачыцца. І амаль кожны галоўны герой, прапісаны ейнымі ўласнымі рукамі, хаця б аднойчы кажа ў той ці іншай сэрыі: “Мы ўсе цяжка хварэем, але пра гэта яшчэ ня ведаем. Мы ўсе – зьмесьцівы вірусаў і бактэрый, і нас чакае выбух”.
Бі
Калі шукаць сярод мужчын прыклад сэксуальнасьці й усеагульнага жаданьня, то такі пэрсанаж – Антон. Былы танцор, выкладчык-харэограф, стыліст-цырульнік, яго ў гатэль запрасілі толькі на пачатак працы спа-цэнтру, дамова была на лепшых умовах – за вялізны ганарар у месяц за паўгода раскруціць зону цырульні ў спа. То-бок зрабіць так, каб кожны патэнцыйны кліент зрабіўся пастаянным і вяртаўся ня толькі стрыгчыся, але і сачыць за самымі моднымі навінкамі сэзонаў. Антон быў запрошаны дзеля таго, каб склалася працоўная база й каб выйсьці хаця б на пачатку працы спа ў гатэлі ў нуль.
Ладненькі, зь дзявочымі вейкамі й зялёнымі вочкамі, зь ірванаю фрызураю й прамэліраваным чубчыкам, з зарослаю шчаціньнем пыскаю, Антошка ствараў цуды… Стрыг ён звычайна, але як сябе паводзіў з жанчынамі й дзяўчынамі!.. Увесь пругкі, усьміхаецца, гнецца, жартуе, страляе вочкамі… Жанчыны блыталіся, адчувалі сябе каля яго спачатку тупымі нязграбнымі каровамі, але пасьля колькіх камплімэнтаў раставалі, і трымцелі, і былі гатовыя на што заўгодна.
Кожная новая кліентка, няважна, з вуліцы альбо з гатэлю, тэрмінова шукала новай сустрэчы з гэтым Апалёнам, з гэтым апранутым Давідам. Антон, у сваю чаргу, любіў казаць, што пісьменна памытая галава й зроблены масаж – гэта ўжо палова посьпеху ў абслугоўваньні.
Жанчыны яго песьцілі, яны пакідалі цэлыя заробкі яму на гарбату, пакідалі СКАЧАТЬ