Усё ўлічана. All inclusive. Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Усё ўлічана. All inclusive - Сяргей Календа страница 2

СКАЧАТЬ людзі з агульнымі характарыстыкамі. Вось пакаёўкі, напрыклад, вельмі няшчасныя і любяць бухаць, а прыбіральшчыцы маюць шмат адукацый. Дарэчы, самыя западлістыя – адміністратары.

      ВГ: А на кім усё ж такі трымаецца гатэль?

      СК: Я б сказаў, на дырэктары. Вось я заўважыў, што які дырэктар, такі і гатэль. Калі ён, напрыклад, калгасьнік, то і гатэль адпаведны будзе.

      ВГ: Як ты зьбіраў усе гэтыя прыгоды ды інфармацыю пра сваіх герояў?

      СК: Я насамрэч ня вельмі камунікатыўны. Асабліва не кантактую ні з кім, але шмат чаго можна пачуць на курылцы ці ад іншых людзей – усе ж любяць папляткарыць.

      ВГ: А ці ведаеш сам, што пра цябе кажуць?

      СК: Ведаю. Некаторыя кажуць: як такі стромны чувак, як я, можа працаваць стылістам.

      ВГ: Ня крыўдна?

      СК: Ды не. Раней нешта такое магло закрануць, а потым да любой крытыкі, у тым ліку і літаратурнай, пачаў ставіцца спакайней.

      ВГ: Тады вернемся да кнігі. Яна вельмі сакавітая. Мяне больш за ўсё ўразіла тое, наколькі ты дасьведчаны пра аспекты працы кожнага героя. А пра прастытутак напісана так, нібыта ты сам зь імі працаваў.

      СК: Я проста шмат чаго ведаю, шмат чаго бачыў ды чуў. Да ўсяго я вывучаю ня толькі саму прафэсію, але канкрэтнага чалавека, характар… Перад тым, як пачаць пісаць гісторыю, стараюся даведацца пра ўсе дробязі, натхніцца, пажыць героем, таму часта пішу, можна сказаць, ад уласнага досьведу, сьветапогляду і заўсёды знаходжуся на баку героя, бо не жадаю станавіцца аб’ектыўным ці цалкам здымаць пісьменьніка як асобу, якая задае пэўны тон і характар, бо лічу сваю “гатэльную” кнігу, скажам так, камэрнай, для кожнага – асабістай… У мяне ёсьць іншыя апавяданьні і літаратуныя праекты, дзе я больш-менш станаўлюся скрыптарам, назіральнікам.

      ВГ: І ў цябе ёсьць знаёмыя прастытуткі?

      СК: Вядома, ёсьць. Ды нармальныя яны ў сваёй большасьці. Гэта проста дзяўчаты, якія зарабляюць грошы. А нармальныя прастытуткі дык увогуле добра зарабляюць. Вось ведаеш, чым прыцягваюць замежнікаў нашыя дзяўчаты і нават прастытуткі?

      ВГ: Прыгажосьцю?

      СК: Тым, што зь імі можна трапіць на каханьне і шчырыя пачуцьці. Замежнікі прыяжджаюць і дзівяцца, як лёгка нашыя дзяўчаты сапраўды пачынаюць кахаць. У нас беларусачкі больш шчырыя, прывабныя, у іх нават позірк жывы, прыемны, яны табою насамрэч цікавяцца.

      ВГ: У сваёй кнізе ты пішаш, як вашыя кліенты спрабавалі зьняць супрацоўніка. Скажы шчыра, а табе сэкс калі-небудзь прапаноўвалі?

      СК: Так! І гэта самы страшны момант працы. Было вельмі стромна. Прыйшлося нават выклікаць ахоўнікаў.

      Бо прапаноўвалі сэкс два мужчыны, і выглядалі яны далёка не салодкімі геямі…

      ВГ: Мне заўсёды было цікава: ці ня байкі тое, што расейцы – самыя нахабныя і некультурныя кліенты?

      СК: Ты ж ведаеш, зараз па ўсім сьвеце набіраюць папулярнасьць гатэлі з праграмай “no Russians”. І гэта, з аднаго боку, выглядае неяк дзіка, а з другога – варта толькі на тым жа Youtube набраць “рускія ў гатэлі”, СКАЧАТЬ