Усё ўлічана. All inclusive. Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Усё ўлічана. All inclusive - Сяргей Календа страница 4

СКАЧАТЬ на трэцім паверсе па-над казыно, што знаходзіцца ў гатэлі ў левым крыле. Начны клюб мае свой асобны ліфт. Каб патрапіць у клюб, ня трэба мець спэцыяльных ведаў, навыкаў альбо валодаць нейкім сакрэтам. Дастаткова проста націснуць на кнопку, каб прыехаў патрэбны ліфт, знутры ўвесь у чырвоным шоўку, сесьці ў яго й націснуць на трэці паверх… Але госьці патрапілі ў суседні, сіні ліфт, які даставіў іх да гатэльных нумароў… Трэба адзначыць, Сьвета й Валя былі п’янымі й вясёлымі, Сьветцы хацелася мужыка, бо яна нядаўна разышлася са сваім старым, а Вальцы хацелася яшчэ выпіць, а Сашку хацелася сцаць і спаць.

      – Блядзь, дзе гэта мы? – Валька пазірала няўцямна ў змрочную прастору.

      Яны ўтрох, ледзь перасоўваючы ногі, бадзяліся па калідоры з нумарамі, пакуль не знайшлі лесьвіцу, якая завівалася ўверх і ўніз (а трэба дадаць, што гатэльная частка, дзе разьмяшчаліся нумары, была скразной, то-бок з кожнага паверху была магчымасьць бачыць першы паверх і рэцэпцыю, карацей – італійскі дворык). Валька прапанавала спусьціцца і на рэцэпцыі запытацца пра клюб, бо яны адназначна ня там, дзе мусяць быць, і яшчэ Валька прапанавала зьехаць на парэнчах уніз, так будзе весялей і хутчэй.

      Камэры зафіксавалі, як нейкая п’яная баба на неверагоднай хуткасьці зьяжджае ўніз да другога паверху. Потым наступныя камэры фіксуюць, як тая ж баба, узрадаваная ўдаламу спуску, ізноў ускараскалася на парэнчы, каб ехаць на першы паверх. Сьвета задзірае да грудзей спадніцу, закідвае нагу на парэнчы і, перавесіўшыся празь іх п’яным целам, звальваецца ў скразную адтуліну, што вядзе да нулявога паверху, дзе месьціцца пэрсанал гатэлю… Камэра далей фіксуе, як на другім паверсе Сьвета б’ецца аб парэнчы галавою й каменем падае на мармур нулявога паверху.

      Мужчына, які спазьніўся на цягнік, толькі зайшоў у гатэль і накіраваўся да рэцэпцыі, аказаўся ліванскім доктарам Саідам, што прыехаў на сэмінар з Горадні, дзе месяц гасьцяваў у каханкі… Усе зьбегліся на лямант начной пакаёўкі, якая ішла за горкімі чакалядкамі, каб раскласьці ў пустых нумарох на ложкі.

      Кроў была паўсюль. Яна распляскалася па сьценах ды столі, чырвоны колер патрапіў на лямпачкі, дзьверы й шыльды “Staff only”. Сьвета наскрозь прабіла чэрап, зламала ключыцу, нагу й сківіцу, паламала пальцы на руках, якія на вачах апухлі й ператварыліся ў перавараныя сардэлькі… Ліванскі доктар пасьпеў дастаць ёй язык, прыліплы да нёба, дзяўчына харкала крывёю, з вушэй, носа й вачэй цякла кроў. П’яныя сябрукі Валя з Сашам, апынуўшыся на першым паверсе, спачатку знайшлі перапужанага ахоўніка ў фае, які ня мог пакінуць сваё працоўнае месца і, трымаючы дрыготкаю рукою рацыю, перамаўляўся з ахоўнікам на другім паверсе, пытаўся ў яго, ці бачыў той што, ловячы вухам навіны ад ахоўніка, які ўжо бег на нулявы паверх… Узрадаваныя Валька з Сашкам удакладнілі, дзе той ліфт, што вядзе да клюба на трэцім паверсе, а потым выправіліся шукаць Сьвятлану, якая іх так расьсьмяшыла, перакульнуўшыся праз парэнчы… Але тую ўжо пакавалі ў машыну хуткай дапамогі, таму ім больш нічога не заставалася, як ісьці СКАЧАТЬ