Усё ўлічана. All inclusive. Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Усё ўлічана. All inclusive - Сяргей Календа страница 3

СКАЧАТЬ на адным месцы ўсё жыцьцё, але пісаў неверагодныя раманы, напрыклад Кафка і яго “Амэрыка”. Альбо наадварот: пісаць аб тым, што бачыш на ўласныя вочы, мець непасрэдны кантакт з аб’ектам альбо зьяваю, пра якую хочаш напісаць. Я пішу адразу і як Календа, і як Бацкель. У мяне ёсьць альтэр-эга, які жыве абсалютна іншым жыцьцём, піша раманы і занатоўкі са свайго маёнтка пад Нясьвіжам… І так атрымліваецца, што я стараюся разьвіваць сябе як пісьменьніка, здольнага назіраць і рабіць з гэтага матар’ял, і як пісьменьніка, здольнага прыдумляць з нуля штосьці неверагоднае і захапляльнае. Тут варта цікавіцца ўсім на сьвеце, ня толькі працаваць у розных месцах. І галоўнае – мець свой уласны сьвет і сьветапогляд.

      ВГ: Які лёс ты б хацеў для сваёй кнігі?

      СК: Нават ня ведаю, я б хацеў, каб гэтую кнігу проста чыталі і каб яна трапіла да людзей, хай некалькіх, якія маглі б пасьля зрабіць для сябе нейкія высновы, і, можа быць, некалькі беларускіх гатэляў пачалі б жыць зусім па-іншаму.

      Кантынэнтальны сьняданак

      Прысьвячаецца ўсім, хто: выдаткоўвае сваё жыцьцё на карысьць іншых людзей, гатуе для чужынцаў, мые й прасуе чужыя брудныя анучы, засьцілае чужыя ложкі, пыласосіць і мые пакоі для незнаёмцаў, стрыжэ ім валасы, робіць ім масаж, пільнуе людзей у басэйнах і фітнэс-залях, каб ніхто не захлынуўся й не надарваўся, усім, хто робіць жыцьцё ў незнаёмай краіне цікавым і ўтульным

      усе героі й падзеі кнігі выдуманыя, любыя супадзеньні выпадковыя

      Чырвонае паліто

      Чатыры гадзіны ночы. Жонка трасе мяне за плячо й напружана, зь вялікім трапятаньнем, шэпча, што ў нашыя вокны хтосьці грукаецца, я ледзь прачынаюся, скрозь сон думаю, што яна сасьніла нейкі жах. Расплюшчваю вочы й чую – хтосьці насамрэч грукаецца ў нашыя вокны, настойліва, гучна, вусьцішна. Вакол цемра. Я ўсхопліваюся з ложка, скокаю, запальваю сьвятло і наступным рухам бегма да фіранак – рэзка расхінаю.

      На мяне глядзіць жанчына ў чырвоным паліто й грукае ў шыбу, вочы чорныя, вусны скрыўленыя. Я ледзь ня страціў прытомнасьць, мая каханая падскочыла, накінула на сябе плед і ўтаропілася круглымі вачыма на прыхадня… Крык, лямант, я адчыняю дзьверы на гаўбец і з жахам і злосьцю крычу. І адначасова вакно, чырвонае паліто, ноч, усё гэтае невялікае інтэр’ернае хоку распадаецца на тысячы аскепкаў, як толькі жанчына скокае з гаўбца.

      У нас першы паверх, і мясцовая старая алькагалічка, пагнаная ў шыю са сьвята, вырашыла вярнуцца на яго праз гаўбец, а дамы ў нашым раёне, як і амаль ва ўсіх раёнах горада, падобныя – салатавага колеру… Тут нават цьвярозьнік пераблытаць можа.

      Раней да мяне так завітвалі толькі коткі, але розьніца адчувальная: мяккая хада коткі, вуркатаньне, а тут – старая баба ў чырвоным паліто сярод ночы.

      Наш двор – Стамбул Котак. Іх тут каля дваццаці пад пад’ездам, і кожная адрозная па колерах, па характары: тэмпэрамэнтныя й у яблыкі, лагодныя і белыя, яскравыя й пэгія, рахманыя і блакітна-шэрыя, СКАЧАТЬ