Усё ўлічана. All inclusive. Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Усё ўлічана. All inclusive - Сяргей Календа страница 5

СКАЧАТЬ было рабіць масаж у нумарох. Любы пастаялец гатэлю меў магчымасьць атрымаць масаж у сваім пакоі – добрая ідэя, выдатнае абслугоўваньне, зручнасьць, ня трэба ісьці ў спа, калі лянотна, – расплюшчыў вочы, пазваніў на рэцэпцыю, замовіў масаж, калі ёсьць вольны час у майстра.

      Масажыстка Ганна – высокая, вельмі высокая й худая, нават звышхударлявая жанчына. Калі яна апранутая ў белы працоўны халат, то падобная да доўгай рыбы зь вялікім мясістым носам, які нагадвае авакада, й маленькімі чорнымі вочкамі-апалёнікамі, што кружляюць ў вачніцах хутка й амаль без гарманічнага ўнісону. Ганна ня надта прыгожа пасьміхаецца, яе ўсьмешка хутчэй нагадвае скрыўленьне вуснаў, быццам жанчына нюхае пракіслае малако, але кліенты, якім яна ўпершыню робіць масаж, проста вар’яцеюць і надалей аддана абслугоўваюцца толькі ў яе. Хто б што пра яе ні казаў, паглядаючы, як яна нязграбна перасоўвае сваімі косткамі, як яе цела праразае прастору, як яе авакада на твары варушыць ноздрамі, але рукі яе былі моцнымі, і масаж – усё, што ад яе патрабавалася.

      Мэнэджар спа Юлія Цімафееўна добра зрабіла, калі параілася з масажысткаю: пастаяльцы, збольшага мужчыны, наперабой замаўлялі масаж у нумар, некаторыя нават па два разы на дзень… Ганна ледзь пасьпявала, бегала па паверхах, як ганчак, высалапіўшы язык, ацірала ручаі поту з твару – у торбе бутэлька з архідэйным алеем і ручнік, правая кішэнька халату выпуклая ад грошай, левая ўтрымлівае мабілку, пад халатам звычайна чорны станік і чорныя змакрэлыя майткі, на нагох тэпці й панчохі цялеснага колеру.

      Усе былі задаволеныя, усім усё падабалася, але толькі ня мэнэджару спа Юліі Цімафееўне, якая не давала веры, што за некалькі месяцаў можна пасьпяхова напрацаваць такую буйную кліентуру… Вырашана было праверыць масажыстку ў справе.

      Была раніца, пастаяльцы спускаліся на швэдзкі стол, на рэцэпцыі мяняліся зьмены, начныя адміністратаркі, лыпаючы заспанымі вачыма, намагаліся фірмова ўсьміхацца, але на іх усім было напляваць, як ахоўнікам, так і бэлбою, толькі прыбіральшчыца Валянціна Андрэеўна ўсьміхалася ў адказ. Была звычайная раніца, у гатэль завітаў каржакаваты мужчына, сівы, бадзёры, без валіз, толькі зь беларускім пашпартам, сам з Гомля, у Менску па справах на суткі. Мужчына засяліўся ў нумар на другім паверсе й адтуль амаль адразу, як толькі адчыніў пакой сваім электронным ключом, набраў спа-цэнтар і папрасіў сабе ў нумар агульны сілавы масаж, потым распрануўся, прыняў хуценька душ і стаў чакаць, седзячы на ложку, вада з мокрага цела капала на прасьціну.

      Ганна была пунктуальнаю і а дзясятай ужо грукалася ў дзьверы.

      Мужчына накінуў на яшчэ вільготнае цела халат і адчыніў. Далей было ўсё проста: ён падпарадкоўваўся загадам Ганны – лёг, зьняўшы халат, на ложак, сьпінаю да столі й пачаў напружана чакаць, калі ж пачнуцца алейныя крананьні, не даючы веры, што гэтае хударлявае дзяўчо (напэўна, былая спартсмэнка, мо бегам займалася) пачне масажаваць ягоную сьпіну, сьпярэшчаную невялічкімі кратарамі, якія нагадвалі пра гнойна-прышчавую СКАЧАТЬ