Название: Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)
Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7021-26-0
isbn:
– А цяпер які настрой? Каго б ты паставіла?
– Славака.
«Чорт бы пабраў таго славака, – падумаў Ігнат Мазур. – Урэшце, гэтая жаночая рыса ў характары не павінна здзіўляць: то ад Брамса млеюць, то ад чарговага пшута, альбо ўвогуле ад якога сучаснага Смердзякова з гітарай».
Але замест гэтай злоснай тырады, прадыктаванай не інакш як пачуццём нечаканай рэўнасці, студэнт Ігнат Мазур стрымаў сябе і памяркоўна пагадзіўся:
– Пастаў славака.
Святлана Конкіна паціснула плячыма, устала і выцягнула з палічкі кружэлку. Уключылі прайгравальнік.
Прыемны барытон загучаў у пакойчыку. Песня была даволі простая, мелодыя хітовая, словы, блізкія да яго роднай мовы, лёгка клаліся на слых.
Студэнтка Святлана Конкіна нечакана пачала ціха падпяваць. Цыгарэта дымілася ў яе пальцах, а ў цёмных зялёных вачах Ігнат Мазур заўважыў сум.
Урэшце голас спевака сціх. Кружэлка круцілася і раз за разам пстрыкала на паўторах.
– Век бы слухаў, – усё-такі не ўстрымаўся студэнт Ігнат Мазур. – Яшчэ разы два паставім?
– А вось ты зараз забярэш сваё бургундскае і пойдзеш, а я можа і тройчы паслухаю.
– Ну, бургундскім цябе, пэўна, той спявак частаваў, а я – бедны студэнт. Мяне асабіста і «Тракія» задавальняе.
– Чаго ты прыйшоў да мяне, Ігнат? Злоснічаць?
– Хіба ты не разумееш? Пабыць разам.
– Які ў гэтым сэнс?
– Але ж ты не супраць, што я зайшоў?
Студэнтка Святлана Конкіна выцягнула з тумбачкі шклянкі, разліла віно, паклала на стол пачак пячэння, нечакана ўсміхнулася:
– Не супраць.
– Яна выпіла са шклянкі, зноў перасела на ложак у сваёй ранейшай позе, сукенка амаль не хавала яе загарэлыя, чуць крываватыя ногі, вусны маленькага, натурыстага рота на гэты раз былі пафарбаваныя чырвоным, а ледзь бачныя прышчынкі – белым, так што твар дзяўчыны ў надыходзячым прыцемку нагадваў маску з японскага тэатра «Но».
Ігнат Мазур прагна выпіў са шклянкі, прыслухаўся да сябе, сказаў:
– Ага, люблю сухое віно, няблага ўставіла, – і дадаў: – У нас з табой, пэўна, аднолькавыя вірусы засяліліся. Так што ўсё непазбежна. Таму і прыйшоў.
Студэнтка Святлана Конкіна прыпаліла ад цыгарэты цыгарэту.
– Што яшчэ за хрэнь? Патлумач.
– Калі толькі коратка. Існуе небеспадстаўная тэорыя, што менавіта вірусы далі штуршок спачатку самому жыццю, а потым і эвалюцыі, і яны і цяпер яе асноўная сіла. Усё даволі празаічна. Наш мозг – смеццезборнік вірусаў. І нават каханне звязана з вірусамі. Базавая хімічная рэакцыя. Не мы ўтвараем пары, а падобныя вірусы скіравана прыцягваюць нас адно да другога.
– Лепш бы ты памаўчаў, Ігнат. Па-твойму намі кіруюць паразіты?
– А ты думала, што партыя і камсамол?
– Ну, я не ідыётка, каб у такое СКАЧАТЬ