Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 9

Название: Мільярд удараў (зборнік)

Автор: Юры Станкевіч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Драматургия

Серия:

isbn: 978-985-6800-81-1

isbn:

СКАЧАТЬ было тут пытаць?

      «Клініка», – толькі і сказаў ён Шэрыфу. Урэшце, яго ў гэты час цікавіла і непакоіла зусім іншае.

      Праз паўгадзіны, таропка і сціпла паснедаўшы купленай у краме бляшанкай кількі і чвэртачкай хлеба, Слядак рушыў на возера.

      Сонца ўжо высока ўзнялося ў бязвоблачным небе. Выпаленая, пажоўклая трава на абочынах дарог і кволыя, напаўзасохлыя дрэвы не абаранялі ад пылу. Пах дыму з тарфянікаў казытаў лёгкія. Следаку было горача; як і раней, у кішэню ён, па парадзе Шэрыфа, паклаў з сабой нож. Хадзіць тут без яго было ўжо неяк нязвыкла. Да таго ж ноччу на ўскрайку Паселішча чулася страляніна, якая, праўда, праз некалькі хвілін спынілася. Шэрыф патлумачыў, што гэта, пэўна, ішла чарговая разборка паміж наркаманамі, і прапанаваў забраць рэвальвер, але ён адмовіўся.

      Слядак пайшоў сваім старым шляхам – берагам возера на ўсход, пакуль не знайшоў адноснага ўзвышша, на якім крыва расло некалькі асін. Ён ускараскаўся наверх і выцягнуў з сумкі бінокль.

      Цяпер большая частка возера, а таксама бліжні бераг былі перад яго вачыма як на далоні. Толькі далёкі востраў хаваўся ў лёгкім вэлюме дыму і прыбярэжнай зеляніны. Слядак лёг на зямлю і стаў глядзець у аб'ектыў. Часам ён прыпыняўся і даваў вачам адпачыць. Ён тады клаўся на спіну і слухаў ціхі плёскат хваль аб бераг і крыкі варон. «Што там балбатаў часам неадэкватны, як відаць, Крэз пра міфічных эрыній, якія быццам пасяліліся на востраве? – меркаваў ён. – Але ці такі ён неадэкватны дзівак, за якога сябе іншым разам выдае? Яго інтэлект разпораз адчувальна выпірае з яго супраць яго ж волі і жадання. Безумоўна адно: пэўна, напужаны зачысткамі ці чым іншым, Крэз залёг тут на дно і пра многае маўчыць. Асабліва цяпер, калі жыццё чалавека ў Паселішчы, тым болын у Мегаполісе, а ўрэшце і ў іншых рэгіёнах, не вартае і пляўка».

      Слядак зноў лёг на жывот і паднёс да вачэй бінокль. Невялікія хвалі беглі па паверхні возера, слабы ветрык варушыў на востраве прыбярэжныя зараснікі і вербалоз над імі. «Як ціха, – падумаў Слядак. – Цішыня – лепшае, што я тут чуў». Пачуццё спакою і душэўнай раўнавагі зноў на кароткі час ахапіла яго. Чалавеку, зрэшты, не так і шмат трэба: ежа, сон, сям'я. Душэўны спакой. Але для большасці гэта цяпер недасяжная мара…

      Слядак успомніў, як у час Катастрофы загінулі яго бацька і маці. Яшчэ напярэдадні некаторыя найбольш «прасунутыя» навукоўцы (дарэчы, усе яны потым трапілі пад «зачыстку») пачалі выказваць і сцвярджаць дзікія, нават вар'яцкія думкі. Яны казалі, што чым раней адбудзецца агульная цывілізацыйная Катастрофа, тым лепш. I што інакш «энергія адтэрмінаваных змен» будзе настолькі вялікая, што перакрые сабой патэнцыял выжывання ўсяго чалавецтва. Яны папярэджвалі, што з моманту яе пачатку пераход у стан хаосу будзе непазбежным, што, урэшце, і здарылася.

      Але перадусім у свеце, як заўсёды перад вялікай бядой, нечувана распаўсюдзіліся танны папулізм, крымінал, жорсткасць, подласць, хцівасць, нянавісць, хамства, абрынуўшы апошняе, што трымалася за рамкамі элементарнага выжывання. Пакуль… пакуль і не адбылася тая самая выпадковасць. Трынаццацігадовы хлопчык, геніяльны хакер ад нараджэння, які нейкім чынам праз Сеціва здолеў узламаць СКАЧАТЬ