Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 4

Название: Мільярд удараў (зборнік)

Автор: Юры Станкевіч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Драматургия

Серия:

isbn: 978-985-6800-81-1

isbn:

СКАЧАТЬ Урэшце, калі ў двух словах… Ён неяк сцвярджаў, што наш Сусвет – Сімуляцыя, створаны штучна і не што іншае, як інфармацыя. За гэта трызненне яго, пэўна, калісьці і скіравалі на нары». «I гэта ўсё?»

      «Яшчэ ён гаварыў, што чалавецтва з часам ператворыцца ў малпаў».

      «Ён гэта вам паведаміў ці яшчэ каму?» – спытаў Слядак.

      «Не толькі мне, вядома, а шмат каму. Першым мне пра гэта далажыў Штучнік».

      «Штучнік – гэта ваш інфарматар?» – прафесійна здагадаўся Слядак.

      «Ну, які ён інфарматар, – пакрывіўся Шэрыф. – Так, ад выпадку да выпадку. Дурагон. Адным словам – штучнік. Я яму і псеўда адпаведнае прыстасаваў».

      Шэрыф паляпаў далонню па кішэні, выцягнуў плоскі кітайскі партсігар, вылавіў з яго губамі цыгарэту і пстрыкнуў запальнічкай, што была ўманціравана ў яго ж. Дым ад таннага тытуню паплыў, раствараючыся ў паветры. Слядак паморшчыўся, бо не паліў.

      «Раней, да Катастрофы, за такія думкі адразу зачышчалі, – дадаў участковы. – Цяпер усім на ўсё пляваць».

      Шэрыф выцер твар і шыю ад поту насоўкай і, падыміўшы хвіліну, далікатна затаптаў недапалак.

      «Я паслаў запыт праз Сеціва…» – пачаў ён тлумачыць, але нечакана змоўк.

      Абодва азірнуліся, бо за іх спінамі пачуўся характэрны шоргат ад чыіхсьці крокаў.

      «А вось і гаспадар», – сказаў Шэрыф.

      Крэз быў даволі высокі, з квадратным тварам і голым, без ніводнага валаска чэрапам. Глыбока запалыя яго вочы незразумелага колеру сустрэліся з позіркам Следака. Той міжвольна адзначыў для сябе, што ў вачах старога не было бачна і нават не адчувалася ніводнай прыкметы шаленства, а наадварот, быў (Слядак у думках пашукаў і хутка вызначыў слова) стаічны спакой.

      Ён павітаўся, але Крэз не адказаў. Шэрыф, разбураючы між тым напружаную паўзу, пасунуўся да старога ўсутыч і паклаў таму руку на плячо.

      «А мы да вас, дзядуля», – усміхнуўся ён, паказаўшы рэдкія, жоўтыя ад нікаціну зубы.

      «Мне цяпер збірацца? – адразу спытаў Крэз. – Ці спачатку будзеце па хаце шманаць?»

      Ён рашуча скінуў з пляча руку ўчастковага, але той не пакрыўдзіўся, а наадварот, засмяяўся ўжо па-сапраўднаму – гучна і хрыпата.

      «Не ў тэму вы каціце, Крэз, – урэшце сказаў ён, абарваўшы разам смех. – Мы не збіраемся вас арыштоўваць, а потым упакоўваць на нары. Я прывёў вам на пастой чалавека з Мегаполіса. На пару— тройку дзён. У яго тут, дарэчы, справы».

      «Я заплачу вам колькі скажаце», – дадаў і Слядак, звяртаючыся да старога ветліва, хоць і не паддобрываючыся.

      Зноў запанавала паўза. Было бачна, што Крэз вагаўся, але яго падганяла спёка: клятчастая зношаная і брудная яго кашуля ўзмакрэла, і дыхаў ён цяжка.

      «Заходзьце, – урэшце азваўся ён. – Згода. Але не болын як на тры дні. Плату гатоўкай і наперад».

* * *

      Слядак крочыў да вады. Па дарозе ён высвеціў на дысплеі свайго надалонніка даныя пра возера, скачаныя з камп'ютэрнай сеткі яшчэ раней. Цяпер СКАЧАТЬ