Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 7

Название: Мільярд удараў (зборнік)

Автор: Юры Станкевіч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Драматургия

Серия:

isbn: 978-985-6800-81-1

isbn:

СКАЧАТЬ вас, пэўна, бракуе адукацыі, – з'едліва сказаў ён. – Вам патлумачыць, хто такія – эрыніі?»

      «Не трэба, – усміхнуўся Слядак. – Калісьці я вучыўся на гуманітарным факультэце. Такія яшчэ існавалі да Катастрофы. – Потым, – ён раптам спахмурнеў, – калі ў падземцы згвалцілі і забілі маю сястру, я добраахвотна пайшоў у крымінальны вышук, а пасля таго, як мяне паранілі і выдалілі нырку, – у КрымПа.

      «Выбачайце. Мне шкада, вельмі шкада».

      Слядак наліў сабе і старому і адразу ж выпіў сам. «Эрыніі, наколькі я ўспамінаю, багіні пометы, і пражывалі яны, паводле міфа, у пекле».

      «А хіба тут, у нас, не пекла? – спытаў Крэз. – I хіба яны, эрыніі, не могуць існаваць і цяпер, калі наш свет, што ўжо даўно і паспяхова даказалі філосафы і навукоўцы, гэта ўсяго толькі Сімуляцыя?»

      «Навукоўцаў і філосафаў менавіта за гэта і павыразалі яшчэ да Катастрофы, – перабіў яго Слядак. – I галоўная праблема ў тым, што пры вашым варыянце пабудовы свету, дзе ўсё: субматэрыя і мы – віртуальныя, мы ўвогуле ніколі не атрымаем дакладны адказ на гэтае балючае пытанне. Хіба не так?»

      «Ёсць шмат ускосных доказаў. Эрыніі, мяркую, адзін з такіх. Я іх бачыў». «Вы бачылі доказы?» «Я бачыў эрыній!»

      На даўно няголеным твары Крэза з'явілася нешта накшталт пяшчотнага натхнення, а ў вачах нечакана для Следака бліснуў вар'яцкі агеньчык.

      «Дзе вы іх бачылі?» – вяла пацікавіўся Слядак.

      «На востраве».

      «Так-так, – са скептычным недаверам азваўся Слядак і нават усміхнуўся, нібы ўбогаму, але спахапіўся і схаваў усмешку. – Дарэчы, як яны выглядалі?»

      Стары задумаўся, але праз паўзу ўпэўнена сказаў: «Звычайна, маладыя жанчыны, прыгожыя. На перадплеччы ў кожнай аднолькавая татуіроўка».

      «I якая?»

      «Выява птушкі ў палёце. Чайкі».

      «Па-вашаму, маладыя жанчыны могуць лётаць? Эрыніі ж быццам лёталі?»

      «Яны пераўвасабляюцца. Валодаюць магіяй». «Наколькі я ведаю, эрыніі лічыліся пачварнымі старымі бабамі са змеямі ў валасах і пугамі ў руках», – не ўтрымаўшыся, зноў аспрэчыў Слядак.

      «Гэта памылковасць. Вы ж іх не бачылі, а я – як вось вас цяпер. I дарэмна вы не верыце. А вось многія сустракаліся і з лесуном, із вадзянікам, і з гномам! дамавікамі, русалкамі, і іншымі істотамі, існаванне якіх так упарта абвяргаюць навукоўцы. Я раней шмат чытаў, тады было яшчэ многа кніг, і тое-сёе памятаю і цяпер. Так, восемдзесят з гакам гадоў назад, амерыканскі заолаг Айван Сандэрсан зафіксаваў у балотах Камеруна птэрадактыля. Ля берагоў Афрыкі злавілі цэлаканта – лічылася, што гэтая кісцяпёрая рыбіна вымерла яшчэ да эпохі дыназаўраў. Пілоты, якія праляталі над возерам Хайыр, разгледзелі і сфатаграфавалі плезіязаўра. На Гамбійскі марскі курорт выкінула труп пяціметровага кроназаўра. Гэта толькі з боку біялогіі. А колькі чутак, паданняў, легенд пра ўсялякіх цмокаў, гномаў, эльфаў, фей… Каб іх не існавала – пра іх бы і не ўспаміналі. Не станеце ж вы аспрэчваць такія з'явы, як прагерыя, гамеапатыя, тэлегонія, партэнагенез? Іх таксама абвяргаюць навукоўцы, але яны існуюць».

СКАЧАТЬ