Моўчкі тая падхапілася з ложка, накінула на плечы коўдру і пачала наразаць хлеб.
«Ты даўно ў Зары?» – спытаў Слядак.
«Так», – кіўнула дзяўчына.
«Дзе твае бацькі?»
«Не ведаю».
«Прастытуцыя – твой асноўны занятак?»
«Не заўсёды. Я – пакаёўка».
Распытваць далей не было сэнсу. Слядак хацеў сабраць са стала рэшткі ежы, але дзяўчына яго апярэдзіла і хутка зрабіла ўсё сама. Яна скінула з сябе коўдру, якая вісела на ёй накшталт хітона, і зноў апынулася ў ложку. Слядак, пакуль тое, схадзіў да Крэза і аднёс яму віна.
«Мне прыслалі дзяўчыну на ноч», – паведаміў ён.
«Хто?» «Зара».
Крэз крыху падумаў.
«Значыць, ёй трэба паслуга ў адказ, – урэшце выказаў ён сваю думку. – Тут усё не проста так».
Вярнуўшыся, Слядак не стаў пытаць дзяўчыну ні пра яе імя, ні пра што іншае. Дый што можна выведаць у робата, зомбі?
У ложку яна механічна выконвала быццам запісаную ў ёй раней праграму: пачала з аральнага сексу, потым села на яго верхам, ашчаперыўшы нагамі, – поза, забароненая мусульманамі, – і нават аргазм, якога яна ўрэшце дасягнула, быў у яе ціхі, нібы прытоены.
Ноччу Слядак прачынаўся – ён заўсёды спаў чуйна. Пад раніцу, а світала хутка, у Паселішчы зноў пачуліся стрэлы, ён выйшаў вонкі, захапіўшы нож, але неўзабаве ўсё сцішылася, і ён вярнуўся. Дзяўчына ляжала на канапцы ў куце – ложак быў цесны для дваіх, і як ён вырашыў, ужо не спала, хоць вочы яе былі заплюшчаныя. Слядак паваліўся ў ложак, сунуў нож пад падушку і нечакана для сябе моцна заснуў.
Калі ён прачнуўся, дзяўчыны ўжо не было. Ён апаласнуўся пад самаробным душам на падворку і пагаліўся. Выпадкова Слядак убачыў, як Крэз, азіраючыся, нешта таропка прыкідваў ля плота зямлёй. «Што б гэта магло значыць?» – падумаў Слядак і вырашыў праверыць пасля.
Збольшага паснедаўшы, ён зноў даў старому грошай і папрасіў таго набыць у краме прадуктаў.
«Агаладаліся? – спытаў той з іранічнай усмешкай. – Як прайшла ноч?»
«Непадалёку стралялі. Я выходзіў на двор».
«З дзяўчынай ці адны?»
Слядак усміхнуўся, даючы зразумець, што адчувае гумар, і сказаў: «Я да ўчастковага, а потым зайду да той самай Зары. Падарунак, пэўна, трэба адпрацаваць?»
У Шэрыфа сядзеў Штучнік. Тое, што гэта менавіта ён – асноўны інфарматар участковага, Слядак чамусьці здагадаўся адразу. Гэта быў невысокі ў гадах чалавек з выбягаючым наперад ілбом і выступаючай яйкападобнай патыліцай. У анфас галава яго нагадвала пілотку. Урэшце, ён выглядаў даволі акуратна і нават прыстойна, бо нягледзячы на спёку, быў апрануты ў адпрасаваныя штаны і пінжак і нават пры гальштуку.
Пабачыўшы СКАЧАТЬ