Название: Мільярд удараў (зборнік)
Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Драматургия
isbn: 978-985-6800-81-1
isbn:
Раніцай наступнага дня Слядак пайшоў да Шэрыфа, зачыніў таму ў сейф свой рэвальвер і спытаў, ці ёсць у яго бінокль. Армейскі дваццацікратны бінокль знайшоўся – Шэрыф развітаўся з ім, хоць і на кароткі тэрмін, не без шкадавання.
«Аднойчы я разглядаў у яго з сотню дзяўчат з плантацый, якіх купалі ў возеры, – юрліва паведаміў ён. – Усё было бачна быццам перад носам: суперсеанс…» «Дарэчы, – сказаў Слядак, хаваючы бінокль у сумку, – я не супраць зірнуць на вашага асемянатара – я маю на ўвазе Імбэцыла».
Шэрыф ажывіўся.
«Можаце пазнаёміцца хоць зараз. Ён якраз паснедаў гнілой капустай і макухай – іншым зняволеных у нас не кормяць, і адпачывае, гэта значыць псуе паветра ў «малпачніку». Там ён сёння не адзін».
За кратамі так званага «малпачніка» соўгалася з кута ў кут некалькі часовых зняволеных. Гэта былі маларослыя, кволыя на выгляд, зладзеяватыя дэгенераты: з абстрыжанымі маленькімі галоўкамі, сінія ад «тату» і брудныя – мурыны і мулаты, акрамя Імбэцыла. Той быў белы.
«Усе за дробны крадзеж, – патлумачыў Шэрыф. – Каму на «дазняк» не хапала, каму на бутэльку шклоачышчальніка».
«Ён?» – спытаў Слядак, кіўнуўшы на белага.
«Падыдзі!» – паклікаў таго Шэрыф.
Імбэцыл падышоў усутыч да кратаў і спыніўся, недаверліва і з апаскай пазіраючы на наведвальнікаў. У яго былі напухлыя вочы шчылінамі, адно вока большае за другое і рознага колеру, грубы азіяцкі твар з цёмнай скурай. З кутка шырокага, вузкагубага рота цягнулася праз брудны зрэзаны падбародак пісага ад сліны.
«Ну што, мастурбант? – здзекліва і з непрыхаванай варожасцю спытаў Шэрыф, – хутка і ў канвертэр?»
«Не біце мяне», – папрасіў той адразу. Голас у Імбэцыла быў квакаючы і хрыпаты, як у дзеркача.
«Біць будзем, – расчараваў яго Шэрыф. – Ну, магчыма, сёння не вельмі, але заўтра дык ужо добра і дакладна».
«Я не хачу, сукі, выпусціце мяне!» – нахабна і надакучліва заенчыў вязень.
«Хацу, не хацу, – перадражніў яго Шэрыф, – а калі цябе не выпусцяць, а апусцяць датэрмінова, га? Ці, можа, гэта ўжо адбылося?»
Усцешаны каламбурам, Шэрыф аж рохкнуў ад задавальнення.
«Вось, – дадаў ён, звяртаючыся да Следака. – Хочаце што ў яго спытаць?»
Слядак падышоў бліжэй і ўключыў дыктафон надалонніка.
«Як вас зваць?» – спытаў ён.
Імбэцыл моўчкі разглядаў яго праз краты. У глыбіні яго вачэй тлелі боязь і нянавісць.
«Скажыце, – роўна і спакойна працягваў дапытвацца Слядак, – чаму вы здзяйснялі гвалт над жанчынамі такім дзікім спосабам?»
«Я іх не гвалціў», – адказаў урэшце вязень.
«Вы хацелі працягнуць свой род? Чаму вы не ажаніліся? У вас была СКАЧАТЬ