Название: Мільярд удараў (зборнік)
Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Драматургия
isbn: 978-985-6800-81-1
isbn:
«Дарэчы, – пацікавіўся Слядак, – вы злавілі Імбэцыла?»
«Ловім».
«Я, урэшце, зайшоў не за гэтым, – сказаў Слядак. – Хачу спытаць: што вы ведаеце пра Зару?»
«Надзвычайная сцерва, наколькі я ведаю».
«Мне трэба з ёй пагаварыць наконт яе мужа-нябожчыка».
«Ад яе стагналі і стогнуць усе яе падняволеныя, асабліва тыя, хто на «хіміі». Нехта ў Мегаполісе прыкрывае гэтую пачвару».
«Вось яно як…»
У паўзе Слядак разглядаў брутальны твар Шэрыфа. Чымсьці яму той нават падабаўся. Хутчэй за ўсё, праматой, але цяпер не той час, каб гэтая рыса характару садзейнічала ўдачы ці поспеху, а вось скараціць жыццё магла лёгка.
«Ну я пайшоў, – сказаў ён і падняўся з крэсла. – Прывет Імбэцылу».
Шэрыф усміхнуўся.
«Хутка пабачыцеся. Ужо ўзялі яго след».
«Ну а Зара, да слова, вам не па зубах?»
«А вам? Хіба не ў вас учора начавала адна з яе акальцаваных? – пакпіў яму ў спіну Шэрыф, калі Слядак ужо адчыняў дзверы. – Вось у яе ўсё, што вас цікавіць, і спыталі б».
«Вашаму сексоту цаны няма. Вы б яго ў памочнікі і вызначылі», – усміхнуўшыся, адпарыраваў Слядак.
Ён выйшаў вонкі, але пайшоў не да незнаёмай яму Зары, а назад, да Крэза. Там, як ён адчуваў, магчыма, і хаваецца тое, што яго цікавіць.
Старога ў доме не аказалася. «Пэўна, пайшоў у краму», – здагадаўся Слядак і раптам успомніў: той нешта прыхоўваў ля плота. Ён прыхапіў рыдлёўку і лёгка знайшоў месца, дзе зямля была свежаўскапанай і не паспела яшчэ высахнуць ад спёкі.
Слядак паціху ўвагнаў лязо рыдлёўкі ў зямлю і выкінуў пясок. Нешта бразнула і бліснула на сонцы. Ён падняў – у руках у яго знаходзіўся электронны апазнавальны бранзалет, перапілаваны пасярэдзіне і скрыўлены. Слядак капнуў і выкапаў яшчэ два такія ж. Ён таропка запіхаў іх у кішэню і аднёс рыдлёўку на месца.
Прыкладна праз паўгадзіны вярнуўся стары. Крэз нёс сумку з ежай, тырчэла адтуль і рыльца бутэлькі, і ён быў яўна задаволены.
«Што трэба ў трывожны час? – спытаў ён свайго кватаранта і тут жа адказаў сам сабе: – Шклянку віна і спакой, хіба не так?»
«Прысядзем за стол, – сказаў яму Слядак. – У мяне да вас размова, ці, як кажуць блатныя, базар».
«Размова— гэта добра. Не так ужо і часта знаходзяцца ахвотнікі размаўляць з бедным старым».
«На вас паступіў данос, – не даў яму апомніцца Слядак. – Вы суткі хавалі беглых «хімічак», якія зламысна парушылі закон. Гэта – па-першае».
«А па-другое?»
«А па-другое, як было там адзначана, вы не толькі верыце самі, але і распаўсюджваеце ідэю Сімуляцыі».
«Лухта. Як юрод, я маю права фантазіраваць».
Слядак дастаў з кішэні і кінуў на стол пашкоджаныя бранзалеты.
«А гэта – юродства? За гэта – гады катаржных работ. Я павінен папярэдзіць СКАЧАТЬ