Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 24

Название: Мільярд удараў (зборнік)

Автор: Юры Станкевіч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Драматургия

Серия:

isbn: 978-985-6800-81-1

isbn:

СКАЧАТЬ зноў даў нырца. Праз хвіліну вынырнуўшы, ён паплыў так, каб вада больш не трапляла ўвушы і ён мог пачуць набліжэнне небяспечных істот. Гэтая тактыка прынесла яму нейкую надзею: як толькі ён чуў над галавой свіст крылаў, то адразу набіраў як мага больш паветра і пагружаўся ў ваду з галавой.

      Бераг ужо быў побач – ён адчуваў гэта, а каліна імгненне прыўзняўся, каб зірнуць, то ўбачыў, што ён ужо нарэшце блізка да мэты.

      Якраз у гэты момант ён адчуў моцны ўдар і потым другі, зноў глынуў вады і з цяжкасцю выплюнуў яе, каб прачысціць лёгкія.

      «Йахаха! Йахаха!» – пачуў ён пранізлівы крык і – раптам стала ціха. Ён плыў наперад, і было ціха. Птушкі пакінулі яго.

      Ён амаль выпаўз на бераг і доўга ляжаў так, не маючы сіл узняцца на ногі. Сонца пераваліла зеніт, і цела яго хутка абсохла, мухі абляпілі рану на руцэ і ўзбуджана гудзелі над галавой – адчувалі пах крыві.

      Урэшце ён з цяжкасцю падняўся, знайшоў у хмызняку схаваныя раней шорты і красоўкі, апрануўся і паволі рушыў у Паселішча.

      Навокал ужо ўсё даўно абудзілася. Насустрач яму цяпер траплялі ў асноўным жаўта і цемнаскурыя постаці, як звычайна, жукаватыя і гучнагалосыя. Крочылі яны ўпэўнена і не саступалі дарогі, бачылі, што нешта з ім не так, ён змораны і сілы яго на зыходзе. Таму і не саступалі. Адзін раз яму ўслед шпурнулі каменнем, але ён спадзяваўся, што сустрэчы з абколатымі і азлобленымі падлеткамі на гэты раз мінуе.

      Крэза дома не аказалася. Слядак знайшоў кавалак люстэрка, агледзеў твар і збольшага галаву. Твар быў апухлы ад укусаў жамяры, з вялізнай драпінай на шчацэ, а на галаве ён намацаў некалькі гузакоў і неглыбокіх ран з ужо запечанай крывёй.

      Ён знайшоў рэшткі віна ў бутэльцы, якая, пэўна, засталася нейкім чынам паза ўвагай Крэза, выпіў з рыльца, дабраўся да ложка і адразу праваліўся ў сон.

      Прачнуўся ён толькі апоўначы. У прыбудове было душна, і ён выйшаў на падворак. Неба, усыпанае зоркамі, разпораз засцілалі пасмы дыму з тарфянікаў. Там-сям з далёкіх і блізкіх дамоў гучала музыка, рытмічна білі барабаны, даносіліся няўцямныя крыкі і брыдкая лаянка. Ён успомніў Шэрыфа, які казаў, што кожную ноч тут кагосьці калечаць ці забіваюць. У рэшце рэшт тое ж самае адбывалася і ў Мегаполісе. Гора чалавеку, калі ён застаецца адзін і не знаходзіцца нікога, хто б прыйшоў яму на дапамогу.

* * *

      Разбудзіў яго Крэз. Ужо, пэўна, даўно развіднелася, сонечны прамень прабіваўся праз запыленае шкло. Крэз сказаў, што назбіраў тое-сёе на стол.

      «Вас, я бачу, падмаладзілі», – дадаў ён іранічна.

      «На беразе я зваліўся з абрыву. Толькі і ўсяго», – не стаў развіваць далей гэтую тэму Слядак.

      «Вы калі едзеце?» – спытаў стары нерашуча.

      «Што, надакучыў?»

      «Ды не. Жывіце. Тут і пагаварыць няма з кім».

      «Значыць, еду сёння, – падвынікаваў Слядак. – Якраз пасля абеду тут пройдзе цягнік».

      «У вас сабачая работа», – заўважыў стары.

      «Затое СКАЧАТЬ