Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 22

Название: Мільярд удараў (зборнік)

Автор: Юры Станкевіч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Драматургия

Серия:

isbn: 978-985-6800-81-1

isbn:

СКАЧАТЬ навыкі рукапашкі – і здолеў перахапіць яе руку. Яна адразу кінула нож пад ногі. Але расслабляцца было рана, бо дзяўчына вужакай праслізнула яму за спіну, перахапіла рукамі шыю і сціснула так, што ў яго заняло дух, а перад вачыма паплылі чорныя плямы – не хапала паветра. Ён паспрабаваў аслабіць захоп, але рукі ў яе былі надзвычай моцныя, і ў яго нічога не атрымалася. Да таго ж яна абхапіла яго нагамі, і ён мусіў зрабіць адзінае, што яму заставалася – абрынуцца на зямлю. Плячом ён адразу прыціснуў яе, і хватка на шыі аслабела: ён расчапіў яе пальцы на горле, перахапіў адну руку, наваліўшыся ўсім цяжарам, і перакуліў на спіну.

      Абое задыхаліся, як барцы вольнага стылю ў час паядынку. Ён зноў міжволі сустрэўся з ёй позіркам: у вачах дзяўчыны ён не ўбачыў ні страху, ні адчаю, ні нават хвалявання, хіба адну толькі халодную пагарду і нянавісць. У тое ж імгненне яна ўдарыла яму ў твар галавой, пасля чаго ёй хапіла дзвюх— трох секунд, каб выслізнуць з-пад яго і ўскочыць на ногі. Маланкава яна нахілілася, і зноў у яе руках бліснула лязо нажа.

      Раптоўны прыступ злосці затуманіў яго свядомасць, а кроў ударыла ў галаву. Гэта бязлітасная, небяспечная і разам з тым пагрозліва прыгожая пачвара жадае яму смерці. У чым справа? Што кіруе ёй, і чаму ў яе столькі нянавісці да яго? Ён жа не выявіў нават намёку на тое, што нападзе на яе ці ўвогуле зробіць ёй дрэнна. Хіба яна лічыць, што тут яе тэрыторыя? Але так лічыць можа толькі жывёла, калі сустракае ворага ля сваёй нары.

      Усе гэтыя думкі імкліва пранесліся ў яго ў галаве, саступіўшы ўрэшце адной: нельга губляць над сабой кантроль, гэтага, магчыма, яна і чакае. Галоўнае – пазбавіць яе нажа. Ён чакаў, пакуль яна нападзе.

      Крык. Пранізлівы, разлічаны на тое, каб ашаламіць. Дзяўчына кінулася на яго, выставіўшы нож. Ён зрабіў падманны рух, ухіліўся і схапіў яе за кісць. Падсечка – і дзяўчына ўпала на зямлю. Ён вырваў нож з яе рукі.

      «Устаньце, – выдыхнуў ён. – Я не зраблю вам дрэннага».

      Яна моўчкі паднялася на ногі, і ён нібы ўпершыню ўбачыў, што дзяўчына ненатуральна гнуткая, з шырокімі плячыма і стройнымі нагамі – ніводнага грама лішняй вагі. «Пэўна, так выглядалі старажытныя амазонкі», – пранеслася ў яго галаве.

      «Забярыце», – сказаў ён і працягнуў ёй яе зброю.

      Дзяўчына імклівым рухам выхапіла з яго рукі нож. Яна ўся дрыжэла.

      «Супакойцеся. Я вам не вораг».

      Сонечныя блікі скакалі па яе целе, прабіваючыся скрозь лісце бяроз. У вачах дзяўчыны па-ранейшаму тлела нянавісць.

      «Нам варта пагаварыць, і я сыду», – сказаў ён.

      Але замест адказу яна зрабіла знак рукой, быццам камусьці за яго спінай, і ён інстынктыўна павярнуўся, каб паглядзець, каго гэта там яна ўбачыла. I ў тое ж імгненне зразумеў, што гэта не што іншае, як выкрут, каб адцягнуць увагу, рэзка адхіліўся, але запознена – лязо слізнула па яго перадплеччы, болю ён не адчуў, а другая падсечка зноў зваліла дзяўчыну на зямлю.

      Ён адразу заламіў ёй кісць болевым прыёмам, і яна мусіла выпусціць нож, які, як і раней, апынуўся ў яго руках. Ад неглыбокага парэзу, СКАЧАТЬ