Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 23

Название: Мільярд удараў (зборнік)

Автор: Юры Станкевіч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Драматургия

Серия:

isbn: 978-985-6800-81-1

isbn:

СКАЧАТЬ на секунду-другую адвёў позірк, каб агледзецца – ён інтуітыўна адчуў, што агрэсія яе пайшла на спад, – і раптам убачыў на вяроўцы, працягнутай ад дрэва да дрэва, нешта накшталт карнавальнай маскі. Сапраўды, гэта была менавіта маска, пэўна, яна сушылася. Маска ўяўляла сабой не што іншае, як птушыную галаву.

      Ён ужо адчуў, што яго здагадкі набываюць зусім новы сэнс і напрамак.

      «Гэта вы ўтраіх забілі Зураба?»

      Адказам яму было маўчанне.

      «А Ларыёна?»

      Дзяўчына кінула на яго позірк, поўны нянавісці.

      «I мімаходам злягчалі маньяка?»

      Маўчанне дзяўчыны было ўжо занадта красамоўным. Зрэшты, ён і не чакаў адказу.

      «Я не данясу на вас – хоць у гэта вы можаце паверыць?» – спытаў ён.

      «Хто вы?» – нечакана выявіла цікаўнасць дзяўчына.

      «Я – чалавек з Мегаполіса. I зaўтра туды вярнуся. Я вам не вораг – зразумейце».

      «Хутчэй плывіце назад і з'язджайце».

      Слядак памацаў руку. Кроў ужо амаль спынілася. Ён агледзеўся па баках.

      «Вашы сяброўкі дзесьці паблізу? – спытаў ён. – Ну што ж. Няхай так. Я зараз паплыву назад, але напаследак вам параю: вяртайцеся ў Мегаполіс. Там вы згубіцеся ў натоўпе, і вас урэшце пакінуць шукаць. Цяпер такі час, што кожны сам за сябе, і, можа, вы ўратуецеся».

      Дзяўчына раптам неяк з горыччу ўсміхнулася, паказаўшы роўныя белыя зубы.

      «Можа, яшчэ і пакаяцца за грэх у якой падпольнай царкве ці касцёле?»

      «Знойдуцца людзі, якія вам дапамогуць».

      «Ідзіце хутчэй, а то будзе позна».

      Слядак выхапіў з вогнішча абгарэлую галінку.

      «Вось, – сказаў ён, адшукаўшы пятак утаптанай глебы, – тут я напішу вам нумар абанентнай скрыні ў Мегаполісе. Як толькі вы з'явіцеся там, дайце мне ведаць, і вам дапамогуць. Я адказваю. Бачыце? Запомніце гэты нумар».

      «Уцякайце».

      Ён кінуў галінку ў вогнішча, павярнуўся і, не азіраючыся назад, рушыў прэч.

      Сонца ўжо ў поўную моц вывяргала спёку. Хадзіць па балоце – гэта не тое, што плыць па вадзе. Ногі яго часам загразалі ў твань па пахвіну, з бруднай жыжкі выскоквалі смярдзючыя пухіры і лопаліся сярод тысяч дробных вадзяных істот, якія, пэўна, адчувалі сябе тут з камфортам.

      Урэшце ён з палёгкай дасягнуў вады. Рана на перадплеччы была яшчэ адкрытая, але ўжо не кроватачыла. Ён глыбей удыхнуў паветра, спыніўся на кароткае імгненне і пайшоў у глыбіню, а потым паплыў, вызначыўшы напрамак.

      Хвілін праз пятнаццаць ён лёг на спіну, каб адпачыць. Сонца стаяла амаль у зеніце, і яго бязлітасныя промні сляпілі вочы. Вада прыемна халадзіла цела і вяртала бадзёрасць.

      Цень імкліва прамільгнуў перад яго вачыма. «Адкуль яму ўзяцца?» – падумаў ён. Сонца паліла твар, на небе не было ні адзінай хмаркі. Ён прыўзняў галаву, каб агледзецца, і ў гэты момант пачуў характерны посвіст, які ён ужо чуў раней, калі далёка заплыў на возеры, і ў той жа момант рэзкі крык і ўдар па галаве нібы нечым вострым. Ад нечаканасці ён перакуліўся і глынуў вады. Страх міжволі працяў яго. Посвіст над галавой СКАЧАТЬ