Название: Мільярд удараў (зборнік)
Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Драматургия
isbn: 978-985-6800-81-1
isbn:
Яны памаўчалі. Абойма пстрыкнула і ўвайшла на свае месца.
«Вы, пэўна, ведаеце, што апошняя так званая «канкіста» пракацілася тут пяць гадоў назад, – сказаў Шэрыф. – Мяркую, чарговая ўжо на падыходзе. Так што самі разумееце, мае жыццё будзе яшчэ менш значыць, чым любога з гэтых нашых прыхадняў. А большасць з іх, між іншым, пятая калона. Вось толькі мясцовым белым я сапраўды не пазайздрошчу».
Слядак уважліва слухаў. Ён, вядома, ведаў, што такое «канкіста» і чым звычайна яна заканчвалася. Узброеныя банды з усходу – там быў цэнтр іх рэгіёна Еўрабіі, саслабелы і недзеяздольны, – урываліся ў паселішчы і дробныя гарады, дзе падобна старажытным канкістадорам (адсюль і «канкіста») учынялі гвалт. У гэтага гвалту было два напрамкі: рабаўніцтва харчовых прадуктаў ды наркотыкаў і захоп белых жанчын і рабоў на ўсход, дзе іх адпаведна выкарыстоўвалі.
«Дарэчы, – сказаў Шэрыф, – мне ўрэшце ўдалося «прабіць» тых «хімічак», пра якіх вы цікавіліся. Я прыціснуў кіраўніка Зары, і ён раскалоўся. Калі-небудзь я да яго дабяруся і ўпакую «садзюгу» на нары. Але пакуль тое, вось што ён мне паведаміў: тры дзяўчыны, якія збеглі з папраўчых работ і якіх пакуль не знайшлі дый надта і не шукалі, – сёстры, белыя, амаль пагодкі. Іх бацькі загінулі ў Мегаполісе падчас Катастрофы, пасля чаго малалетак скінулі ў нейкі спехам сфарміраваны прытулак, дзе падчас неразбярыхі адбываліся жудасныя рэчы. Вядома, абараніць іх не было каму, а вось пакарыстацца іх становішчам ахвотнікі адразу знайшліся. Іх па чарзе гвалціў дырэктар таго прытулка, але аднойчы, калі крыху падраслі, яны забілі яго. Віну іх тады так і не даказалі, але на ўсялякі выпадак скіравалі ў папраўчую калонію, адкуль яны выйшлі, як толькі дасягнулі пэўнага ўзросту. Кажуць, яны пакляліся помсціць, і за імі цягнецца не адзін хвост, але яны надзвычай скрытныя, асцярожныя і чуюць небяспеку, як зверы. Хоць іх лёс і прадвызначаны».
«Вы будзеце іх шукаць?» – спытаў Слядак.
Шэрыф паціснуў плячыма.
«Калі загадаюць, пашлю сваіх двух вялікіх следапытаў. Можа, ім і пашанцуе».
«Рад, што вы ставіцеся да гэтага з гумарам, – сказаў Слядак. – Мне, напрыклад, іх пачалавечы шкада».
«А-а, вось яшчэ што, – нібы ўспомніў Шэрыф. – Мне далажылі, што вы сплавалі на востраў». «Хто гэта далажыў?»
«А вы ўгадайце».
«Штучнік? – выказаў здагадку Слядак. – Ну і зух!»
«Дык раскажыце, што там на востраве?» – замест адказу спытаў Шэрыф.
«Пуста. Балота. Твань».
«I ніякіх там, скажам так, адхіленняў?»
«Што вы маеце на ўвазе?»
«Ну, якая-небудзь кінутая лодка, у людзей яны часам сталі прападаць, мне скардзяцца».
«Пашліце Штучніка. Ён разбярэцца».
«Вы быццам сёння едзеце?» – не падтрымаўшы жарт, удакладніў Шэрыф.
«Так. Я прыйшоў развітацца».
«У вас на твары шрам і на галаве кроў».
«Я пабіўся, калі хадзіў да Зары».
«Што ж, удачы вам».
«Узаемна».
Яны паціснулі СКАЧАТЬ