Название: Мільярд удараў (зборнік)
Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Драматургия
isbn: 978-985-6800-81-1
isbn:
«Ды што вы нам шлягу гоніце, – сказаў яму адзін з іх, выкарыстоўваючы адпаведны слэнг, – калі знойдзеце забойцу, мы вам па жыцці нармалёва і аддзякуем. Скажыце толькі цану».
«I не мужыкі мы, – паправіў другі, – а пацаны».
Слядак пакрывіўся ад іх пераможнага нахабства.
«Вы хоць ведаеце этымалогію гэтага слова? – умяшаўся раптам Крэз, які слухаў іх размову, цікуючы ля дзвярэй. – «Пацаны» – ад слова «поц». Спадзяюся, вам вядома, што гэта такое?»
На кароткае імгненне яны быццам разгубіліся.
«Ты чуў, што кажа гэты дэман?» – спытаў урэшце адзін, звяртаючыся да брата.
«Ды годзе, няхай плявузгае. Прыдуркаваты ж…»
Слядак ветліва давёў ім са свайго боку, што разумее іх пазіцыю і зробіць усё магчымае, а калі наконт цаны, то ён – што тут зробіш – не прадаецца.
«Мы б толькі жадалі, каб сюды з Мегаполіса прыслалі яшчэ некалькі нармальных аператыўнікаў, – сказаў, развітваючыся, старэйшы з братоў. – А то наш участковы слабак па частцы вышуку. Ён толькі дурнаваты файтэр, не больш».
«I то да пары», – злавесна дадаў малодшы.
Яны выйшлі незадаволеныя, селі ў лёгкавушку і адразу з'ехалі. Крэз патлумачыў, што ў некаторых з тых, што гандлявалі якой-небудзь таннай наркатой ці вырошчвалі на далёкіх прыхаваных дзялянках каноплі, былі нават малалітражкі, хоць цэны на паліва праз зацягнуты энергетычны крызіс захоўваліся неверагодна высокія.
Апоўдні, калі яны з Крэзам елі нешта, спехам купленае ў краме, запіваючы ён – кавай, а стары – глытком таннага віна, з'явіўся паліцыянт ад Шэрыфа, высокі, дурнаватага выгляду мулат, і сказаў, што яго начальнік хоча бачыць следчага з КрымПа і па магчымасці, калі той не заняты чымсьці важным, неадкладна.
«Што-небудзь здарылася?» – спытаў Слядак.
«Інакш бы не пасылалі», – загадкава ўсміхнуўся паліцыянт.
У Шэрыфа зноў сядзеў Штучнік і нешта пісаў на аркушы паперы, але як толькі Слядак зайшоў, інфарматар даволі зняважліва быў выдвараны гаспадаром кабінета.
«Ну вось, – бадзёра пачаў Шэрыф, скрыжаваўшы над коратка стрыжанай галавой сінія ад «тату» рукі, – калі вы не супраць, то зараз можаце працягнуць гутарку з Імбэцылам. Праўда, ён крыху не ў форме…»
«Злавілі нарэшце? I дзе?» – спытаў Слядак. «Не буду маніць, ён здаўся сам». «Што так?»
«А вы ў яго спытайце».
«I дзе ён цяпер?» – вяла пацікавіўся Слядак.
«У лякарні. Калі жадаеце зірнуць – то пайшлі».
Па дарозе Шэрыф патлумачыў, што лякарня існуе тут даўно, з часоў Катастрофы. Апякуецца яна Цэнтрам гуманітарнай дапамогі з Мегаполіса. Там каля дзесяці ложкаў. Праўда, дапамогі амаль ніякай, СКАЧАТЬ