Название: Мільярд удараў (зборнік)
Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Драматургия
isbn: 978-985-6800-81-1
isbn:
«Так-так, – падбадзёрыў Шэрыф. – Напаў хто?»
«Тры жанчыны. Яны звязалі мяне і парэзалі».
«Яны што-небудзь табе гаварылі?»
«Не».
«Як яны выглядалі?» – спытаў Слядак. Імбэцыл махнуў рукой і зноў адвярнуўся да сцяны.
«Гавары, – загадаў Шэрыф, – а то я табе зараз адрэжу і тое, што ў цябе засталося».
«Не палохайце яго. Ён у шоку, – патлумачыла медсястра. – Вы ж павінны ведаць, што страх перад кастрацыяй не звычайны страх, а нават нешта большае».
«Ну, пераканалі, – згадзіўся Шэрыф але, тым не менш, зноў звярнуўся да хворага. – Дык ты скажы нам падобраму, як яны выглядалі?»
Імбэцыл расціснуў зубы.
«У іх былі птушыныя галовы», – сказаў ён.
«Мо ў тваёй галаве птушыныя мазгі, ці як?» – спытаў Шэрыф злавесна.
«Галовы як у птушак. 3 дзюбамі, болын я нічога не скажу».
Шэрыф няўпэўнена засычэў.
«Няйначай сімулюе? – спытаў ён у медсястры. – Што гэта за мутняк у яго галаве?»
«Не думаю. У яго, магчыма, звычайнае пасляшокавае трызненне. Зойдзеце пазней».
Шэрыф памарудзіў, але згодна кіўнуў, і яны выйшлі вонкі. На ганку ён затрымаў Следака за руку і абвясціў: «Як толькі гэты вычварэнец ачуняе, я яго зноў арыштую».
Слядак прачнуўся рана, але сонца ўжо стаяла на ўсходзе. Тым не менш спёка яшчэ не паспела набраць моц, і ён пачаў рыхтавацца: праглынуў, старанна разжаваўшы, невялікі кавалак сала з мінімумам хлеба – вугляводы яму цяпер без патрэбы, захапіў плаўкі, прыхапіў і нож, але перадумаў, бо ён будзе толькі перашкаджаць у вадзе, апрануў шорты, красоўкі на ногі і так, голы па пояс, пайшоў да возера звыклай дарогай, як і хадзіў раней.
Паселішча прачыналася: там-сям ляпалі дзверы, гэта беднякі збіраліся ісці на плантацыі цыбулі, бульбы, цукровых буракоў і капусты – усё гэта па восені забяруць у Мегаполіс, пакінуўшы ў сельскагаспадарчым кластэры тое-сёе з прамысловых тавараў, вопраткі і танных медыкаментаў. Чуліся ўжо нізкачастотныя гукі барабанаў – дзе-нідзе паўключалі музычныя апараты. На плантацыях таксама штодня працавалі пад рытмічную афрыканскую музыку.
На звалках дымілася смецце, сярод якога ўжо корпаліся шэрыя постаці бадзяг, узброеных бамбукавымі палкамі, на канцах якіх былі замацаваныя цвікі – імі яны падчэплівалі з зямлі тое, што іх цікавіла.
Праз хвілін дваццаць Слядак выйшаў да возера і спыніўся, уражаны. У не набраўшых яшчэ сілу сонечных промнях над вадой лёгкім вэлюмам дымілася пара.
Уся вялізная плошча вады нібы спала моцным ранішнім сном, бо ветру зусім не адчувалася, ніводная хваля не дасягала берага, хіба што зрэдку боўтала ўдалечыні ад берага рыбіна.
Слядак схаваў у хмызняку шорты з красоўкамі і зайшоў у ваду. Яна заказытала яму спачатку ногі, потым дайшла да пояса, і тады ён нырнуў і адразу выплыў, перайшоўшы на вольны стылы удых, чатыры грабкі рукамі і выдых у ваду. Дзесьці за некалькі кіламетраў наперадзе быў востраў.
Калісьці, СКАЧАТЬ