Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 14

Название: Мільярд удараў (зборнік)

Автор: Юры Станкевіч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Драматургия

Серия:

isbn: 978-985-6800-81-1

isbn:

СКАЧАТЬ то побач абавязкова з'явяцца драпежнікі – другі народ, асобы са здаровым генафондам, якія ў стане нармальна і паскорана размнажацца, – і яны знішчаць дэгенератаў і садамітаў. Потым самі пачнуць выраджацца, а болыпасць людзей, якія жывуць у любую эпоху, ніякага здаровага патомства ўжо праз пяць—дзесяць пакаленняў не дадуць, бо іх патомкі будуць вырадкамі і загінуць. Хіба не мелі мы ўсё гэта ў Еўропе?»

      Слядак маўчаў.

      «Мне нават смешна, – дадаў Крэз, – калі я чытаю ў старых кнігах пра мэты папярэдняга пакалення: белыя імкнуліся зарабляць больш грошай, каб пад старасць смачна есці і купляць дарагія лекі, захапляцца секстурызмам і каб чорныя працавалі. Але яны, чорныя, не хацелі працаваць, а хацелі сексу з белымі жанчынамі і каб дурнаватыя белыя гэта аплачвалі».

      «Вы хочаце сказаць, што ў чалавецтве спрадвеку запушчаны механізм генетычнага выраджэння?» – спытаў Слядак зацікаўлена.

      «Магчыма, і так».

      «I як, па-вашаму, з ім змагацца?»

      «Не зусім карэктнае пытанне».

      «Але ж павінен жа быць нейкі адказ?»

      «Я дам вам адказ, але гэта, бадай, толькі мае бачанне свету. На тое, што адбывалася ў Еўропе сто гадоў назад, адказам, хоць і не зусім адэкватным, была вайна. Але ж усётакі гэта быў адказ. Цяпер адказу няма. Праблему не здолелі нават акрэсліць, і канец, вы самі бачыце, ідыёцкі».

      «Я не рызыкаваў бы выказваць нават цяпер такія думкі ўголас», – сказаў Слядак.

      «Мне можна. Я бедны, па-іхняму блажэнны… і ўжо зусім стары».

      «Але ж паслухайце, – раптам захваляваўся Слядак, – з вашых слоў вынікае, што будучыні ўвогуле няма?»

      «Чаму ж няма? Яна ёсць: кароткая, абрыдная і тужлівая. Думаць трэба было яшчэ заўчора, а ўчора дзейнічаць. Замест гэтага стваралі бачнасць суцэльнага свята, выхавалі спачатку так званага гома фэстывус, дазволілі на глум сабе гомасексуальныя шлюбы, распладзілі хамаў, педэрастаў і садамітаў замест ваяроў, так што працэс незваротны. Пішыце завяшчанні. Як казаў старажытны філосаф, з вялікага лёсу нарадзілі мыш. Імя гэтай мышы – гома іноксіс, чалавек бесклапотны. У ім няма ні жорсткасці, ні волі да ўлады, ні моцы. Ён з'явіўся ўжо дзесяць гадоў назад, калі адбыліся генетычныя змены ў сексуальнай і інтэлектуальнай сферы, пачалі ўвогуле губляцца палавыя прыкметы, узнікла магчымасць кіруемай мабілізацыі рэсурсаў галаўнога мозгу, падключэння індывідуальнай памяці да рэсурсаў камп'ютэрных банкаў інфармацыі, уключаючы алгарытмы вырашэння задач творчага характару, праграміравання перакадзіроўкі сваёй асобы. Распрацоўвалася ўжо тэлетаксія – падключэнне да мозгу індывіда саматычнага дублёра, напрыклад кібарга, які знаходзіцца ў іншым месцы: на дне акіяна ці на Месяцы. Але тут, даруйце, і адбылася Катастрофа. Магчыма, усё было б правільна, каб яна здарылася хоць на пяць ці дзесяць гадоў раней. Ну, вядома, без ядзернага калапсу. Тады не было б зачыстак сярод эліты і ад простага люду не хавалі б ідэю пра Сімуляцыю. Баяліся бунтаў і смуты, а атрымалася намнога горш».

      «I ўсё-такі я не разумею, – праз паўзу сказаў Слядак, – як вы, СКАЧАТЬ