Название: Брамнік заўжды самотны (зборнік)
Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7021-25-3
isbn:
– Добра. Нават выдатна. Але зараз усе пераключаюцца на карцінкі, так бы мовіць. Больш глядзяць на дысплеі. Такі час. Якую апошнюю стужку ты ўпадабаў?
– Прагледзеў праз Сеціва. Найлепшы футбольны матч усіх часоў і народаў, як палічылі яшчэ ў мінулым стагоддзі.
– І што за матч? Хоць я ведаю, але… Ну-ка…
– “Бразілія – Вугоршчына”. На чэмпіянаце свету тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят шостага года. Ды яшчэ так званую “Бітву пры Бёрне”, на чэмпіянаце свету ў тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят чацвёртым годзе – самую драматычную бойку ў гісторыі футбола.
– О-о, гэта была гульня! Я і цяпер пад настрой гляджу раз на год.
– А яшчэ чэмпіянаты свету з удзелам Чылаверта.
– Дарэчы, пра твайго куміра. Многія спецыялісты лічаць яго гульню занадта рызыкоўнай, а самога – апантаным, вар’ятам, які па хадзе матча штурхаў за сабой у гэтую своеасаблівую апантанасць і ўсю каманду. А ягоныя рэйды да чужых варот? Вар’яцкія, інакш не скажаш, галы, якія ён забіваў? Але, чаго не адымеш, дык гэта таго, што ён сапраўды быў геніяльным галкіперам. Геніяльным вар’ятам. І яшчэ. Брамніку заўсёды варта быць гатовым ахвяраваць сабой. У тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят шостым годзе, у фінале Кубка Еўропы, немец Берт Траўтман атрымаў траўму, але працягваў гуляць да канца, бо замены яму не было. Яны выйгралі 3:1. Пасля гульні аказалася, што ў яго зламаная шыя.
Яшчэ па дарозе дамоў Максім патэлефанаваў з мабільніка Юлі і дамовіўся сустрэцца. Апошнім часам ён рэдка бачыў дзяўчыну, хіба што калі праводзіў яе са школы. Яны сябравалі ўжо гады два.
Юля за год неяк раптоўна вырасла і расквітнела.
Бацька дзяўчыны быў галоўным інжынерам на мясцовым крухмальным заводзе, а маці – загадчыцай пашывачнага атэлье. Максім ведаў, што Юліны бацькі ўвогуле нічога не мелі супраць іх сяброўства, але лічылі гэта часовай падлеткавай з’явай і, як прагаварылася аднойчы са смехам яму Юля, былі радыя і таму, што ён, Максім, хоць і з неўладкаванай, небяспечнай сям’і, але хлопец прыстойны, прытрымліваецца здаровага ладу жыцця, не ўжывае спіртнога, не паліць і, крый божа, не “шыраецца”. А што прысвяціў сябе спорту і хоча стаць футбалістам – дык гэта таксама ўсё падлеткавае. Вось скончыць школу, і пачнецца сапраўднае жыццё. З пытаннямі іншага парадку: вучыцца далей альбо адразу служыць у войску, кім і дзе працаваць, як зарабляць грошы, каб утрымліваць сям’ю і дзяцей.
Некалькі разоў Максім заходзіў да дзяўчыны на кватэру. Не ў параўнанне, яе бацькі былі заможнымі і ўсяляк песцілі дачку. Юлін брат Кірыл заканчваў школу і хацеў паступіць у прэстыжны прыватны сталічны інстытут. Было ў яго, як ведаў Максім, і тайнае захапленне: ён іграў на гітары, збольшага спяваў і складаў музыку. Зухаваты, са срэбранай завушніцай, моднай прычоскай і апрануты на поўны прыкід, ён выклікаў у Максіма дваістае пачуццё: з аднаго боку – павагу да творчай, як ён лічыў, рысы ў таго ў СКАЧАТЬ