Название: Брамнік заўжды самотны (зборнік)
Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7021-25-3
isbn:
Між тым Мбвана, які апынуўся метрах у пяці ад варот, нахіліў корпус улева, а ён, безумоўна, быў “праўша”, і, значыць, будзе біць правай нагой, па ўсім бачна – “шчоткай”. Вось яго нага ўжо заносіцца для ўдару, і напрамак палёту мяча і яго будучая траекторыя склаліся ў Максімавай галаве ў адно. І адразу мозг аддаў загад мышцам і целу, якое ва ўсю даўжыню з усёй магчымай хуткасцю распласталася над зямлёй, закрываючы сабой той адзіна магчымы сектар перад варотамі для трапнага выніку.
Удар! Мяч, нібы выштурхнуты з гарматы, сутыкнуўся з яго целам і – зрыкашэціў убок, дзе яго ўжо падхапіў Жэня Жалкевіч і, ад граху, выбіў доўгай “свечкай” падалей ад сваіх варот.
Стадыён незадаволена ахнуў і загудзеў.
Сэйв! Яшчэ адзін сэйв! І ён перамог. Максім убачыў, як у роспачы паваліўся на зямлю проста перад ім Мбвана і біў яе кулаком. А пасля падняўся і закрычаў, звяртаючыся да Бурэ:
– Ты бачыў, што ён зрабіў?! Не – ты бачыў?
Максім крыху разумеў французскую – вучыў у школе – і таму разабраў.
Чаму так заўсёды марудна цягнецца час? – між тым, думаў ён. – Колькі там да фінальнага свістка? Хутчэй бы. Як гуляюць у гэтыя ж хвіліны ў групе? Ці дастаткова нам будзе нічыёй, якую яшчэ трэба неяк выпакутаваць, вырваць у гаспадароў пляцоўкі? Постаць Палыча мітусліва мільгала за броўкай. Ён павінен быў ужо ведаць папярэднія вынікі групавых першых таймаў? Павінен ці не?
Мяч, між тым, доўгі час не пакідаў сярэдзіны поля. Са сваёй штрафной Максім нервова назіраў, як адчайна змагаліся за яго паўабаронцы, урэшце адабралі, адпасавалі назад бэкам, а тыя ўжо яму – усё правільна, цяпер важна збіць тэмп, пацягнуць час. Як там пачувае сябе “асноўнік” – Сяргей Румаш, у якога, пра што коратка паведаміў у раздзявалцы трэнер, верагодны пералом рабра. Што ж, у галкіпераў такія траўмы не рэдкасць. Знакаміты варатар Чэх увогуле пасля аперацыі гуляе ў спецыяльным шлёме на галаве.
Максім паволі зрабіў разбег і выбіў мяч як мага далей – больш цягнуць час не выпадала, бо пунктуальны Стайлз мог адразу сунуць у нос “гарчычнік”.
VІ
Годам раней
У нядзелю Максім прачнуўся рана, бо з вечара ўключыў будзільнік на мабільным тэлефоне. Апрануўся ў найлепшае і паехаў на аўтавакзал, узяў білет на маршрутны аўтобус. З сабой вёз падарункі для цётцы Любы (атрымаў грошы за зборы і першыя выступленні за юнацкую каманду краіны) і ў кішэні – чырвоную аксамітавую каробачку, у якой ляжаў заручальны пярсцёнак для Юлі.
Дзяўчына сустрэла яго на плошчы. Паводзіла сябе даволі дзіўнавата. Выйшла з цёмна-сіняй “мазды”, скіравала да камерцыйнага шапіка, азірнулася, памахала рукой кіроўцу іншамаркі, якая адразу і ад’ехала. Толькі тады заспяшалася да яго.
Юля была ў шыкоўным летнім строі, высокая, смуглявая – паспела загарэць на чэрвеньскім сонцы. Яна днямі, таксама як і Максім, скончыла школу. Месяцы два яны ўвогуле не бачыліся, і Максім СКАЧАТЬ