Название: Брамнік заўжды самотны (зборнік)
Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7021-25-3
isbn:
Але да замены пакуль не даходзіла. Пару разоў яму білі з-за штрафной, метраў з дваццаці пяці. Максім даволі ўдала адбіў абодва ўдары. Прадчуваў, што самае цяжкае чакае яго наперадзе. Пачуццё адзіноты зноў ахапіла яго, але ненадоўга.
Надзея ўспыхнула ў ім, калі раптам пабачыў, як завабіліся атакай гаспадары і “праваліліся” іх абаронцы – адразу двое. Нападаючыя, нашыя хлопцы, праскочылі іх і апынуліся проста перад варотамі Жуля Дзюпона – галкіпера гаспадароў, але на іх ужо набягалі, вярталіся бэкі. Не зусім падрыхтаваны ўдар хоць і з цяжкасцю, але выцягнуў з ніжняга вугла іх варатар. “Сэйв! – з павагай падумаў ён пра Дзюпона. – Выдатны майстра”.
У сектарах нядобра загулі заўзятары. Да броўкі паляцелі фаеры, пацягнуўся дым. Удалечыні, метрах у сямідзесяці ад яго, Стайлз незадаволена засвісцеў, на некалькі секунд прыпыніў гульню. Фаеры патушылі і выкінулі з поля. Адначасова Стайлз праверыў свой гадзіннік, і Максім зразумеў, што вось-вось скончыцца гэты бясконцы для яго першы тайм.
Жуль Дзюпон, раз’юшаны тым, што ледзь не прапусціў, вымаўляў сваім бэкам нешта не вельмі для іх прыемнае. Выбіў мяч. І зноў на вароты Максіма пасунулася чарговая атака. Ігракоў рашуча падганяў наперад іх трэнер, што выбег да броўкі. Гол у раздзявалку! Гол! Забіце гол! – крычалі самі за сябе яго красамоўныя жэсты.
Пачалася сапраўдная навала. Нападаючыя, а за імі і абаронцы саперніка пачалі гнаць мяч наперад, да штрафной Максіма, там-сям уступаючы ў жорсткія адзінаборствы. У адзін з такіх момантаў ён літаральна “зняў” мяч з нагі Мбваны, атрымаўшы моцны ўдар нагой у жывот. Наўрад ці справакаваны. Перахапіла дыханне. Але ён падняўся на ногі.
І ў той самы час прагучаў свісток Стайлза на перапынак.
IV
Трыма гадамі раней
Пасля чарговай трэніроўкі дырэктар школы папрасіў Максіма крыху затрымацца.
– Размова ў нас з табой будзе сур’ёзная, – пачаў ён. – Ты адзін з нашых найлепшых маладых футбалістаў, але гэтую школу ты ўжо пераўзышоў. На маю думку, табе больш мэтазгодна перайсці ў спартыўны інтэрнат. Там поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, і табе варта ўжо вызначыцца, каб з часам пачынаць гуляць за які сур’ёзны клуб, але ты ўжо гэта збольшага вырашыш сам. Да таго ж ты, лічы, уключаны ў юніёрскую зборную рэспублікі. І, як я ведаю, многія старшыні праўленняў клубаў, трэнеры, шматлікія “скаўты”, як кажуць, паклалі на цябе вока.
Хачу цябе, Максім, у гэтым сэнсе вельмі сур’ёзна папярэдзіць. На працягу сваёй спартыўнай кар’еры (калі ты, вядома, і далей будзеш займацца футболам) цябе будуць чакаць не толькі слава і захапленне заўзятараў, магчыма неблагія грошы, якія ты станеш зарабляць, калі трапіш у рукі большменш сумленных футбольных агентаў, трэнераў, але і цяжкія трэніроўкі, пераезды, якія будуць вымотваць цябе СКАЧАТЬ