Шоўк (зборнік). Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам страница 16

СКАЧАТЬ дзякаваць нямецкаму ўраду, што ён выдзеліў табе хоць гэта. Ды што гэта? Гэта ж шоўк, разумееш, дурында ты малая, вопратка каралёў! Апранайся і не дуры галавы!

      Што мне заставалася рабіць? Як толькі я апрануўся, дзядзька раптам паваліў мяне на ложак, дыхаючы перагарам і цалуючы. Цяпер я зразумеў усё, але абараняцца ён мне не дазволіў, заламаўшы рукі.

      Не ведаю, што б са мной зрабіў дзядзька, калі б у дзверы не пачалі настойліва грукаць, а затым такі ж настойлівы жаночы голас загадаў:

      – Гер Кабанкоў, адчыніце! Я ведаю, што вы там! Обер-лейтэнант СС Ева Штайнэр не любіць жартаваць і доўга чакаць!..

      – Прынесла сучку нялёгкая, – вылаяўся дзядзька і пакрочыў адчыняць дзверы.

      Ёй пасавала форма. Доўгія валасы былі прыколаты заколкай да пілоткі.

      – Што вы робіце, гер Кабанкоў? – адразу запытала Штайнэр, праходзячы ў пакой і пазіраючы на мяне.

      – Ды вось, – развёў рукамі дзядзька.

      – Вы хочаце, каб я данесла пра вашае «ды вось» у гебітскамісарыят? – страшыла Штайнэр.

      – Толькі не гэта! – узмаліўся дзядзька.

      – Тады зачыніце дзверы з таго боку!

      – Абавязкова.

      Дзядзька, нібы рак, пяціўся на дыбачках да дзвярэй. Як толькі яны за ім зачыніліся, Ева Штайнэр маланкава скінула з сябе форму і сіганула да мяне ў ложак, гідліва раздзіраючы адзежу, што была на мне.

      Яна была, што пантэра. Драпала маё цела і кусалася. Пад раніцу я заснуў. Ева Штайнэр выскачыла з ложка, апранулася, абдзёрнула форму і вынула з кабуры пісталет. Прыставіўшы ствалом да маёй патыліцы, стрэліла…»

      Я падскочыў ледзь не да столі, выцягся плячом аб касяк, цяжка дыхаў, паступова вяртаючы сябе з абдымкаў жудаснага сну, таму што Евай Штайнэр была Насця, а бязвусым пятнаццацігадовым габрэйчыкам – я.

      Тады я ўзнавіў падзеі мінулага дня і ледзь не завыў з адчаю, як той воўк на поўню. Аднак доўгім выццём бядзе не дапаможаш. Каб хоць неяк суцішыць боль, я навёў чысціню ў кватэры. Мініч пастараўся на славу, нічога не скажаш. Ліхтары будуць асвятляць мне шлях круглыя суткі. Да ліхтароў далучаліся шматлікія драпіны, і я зразумеў, што ў такім выглядзе на вуліцы мне паказвацца нельга.

      Я закурыў. Набраў Насцін нумар, але слухаўка маўчала, як рыба. За дзень я тэлефанаваў ёй праз кожныя пяць хвілін, але марна. Тэлефон маўчаў. Я заставаўся ў адзіноцтве і піў адзіноту, нібы каву ў прыкуску з цыгарэтамі.

      8

      Прайшоў усяго тыдзень, але ён мне здаўся вечнасцю. Я адчуваў сябе бездапаможным загнаным у пастку ваўком, як у тым сне, што мітусіўся, шалеючы, з кута ў кут па пустой нежывой кватэры, а нежывой таму, што ў ёй не было Насцінай усмешкі, Насцінага голаса. Кватэра выглядала змрочнай і панура-маўклівай, як могілкі. Да поўнага параўнання не хапала крыку крумкача. Мне і так было нядобра, і мурашкі бегалі па скуры, а мо і па поўсці; я баяўся падысці да люстэрка ўпэўніцца: ці чалавек я яшчэ, ці ўжо звер; пачуўшы крумкачыны крык, я, відаць, не тое б, што пасівеў, адназначна, звар’яцеў бы. Не ратаваў ад тугі, адчаю і пякучага суму і блакітны шаўковы халацік, які я бяздумна камечыў СКАЧАТЬ