Шоўк (зборнік). Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам страница 11

СКАЧАТЬ да выхаду дзве парачкі, і ён ламануўся, пакуль не занялі, да аслабоненага месца, кінуў на крэсла сумку, куртку павесіў на спінку. Я не стаў распранацца, хоць было душна. Мяне калаціла, як у ліхаманцы, а перад вачыма стаяла Насця з запракінутай назад галавой і залівіста смяялася з мяне, трымаючы пад руку Мініча, які таксама пасміхаўся. Я моцна бразнуў кулаком па століку. Цудам не разбіліся пустыя пляшкі з-пад піва, пакінутыя нашымі папярэднікамі. Яны падскочылі, як салдаты на плацу, і скаціліся, пхаючы адна адну, нібы наперагонкі, баючыся некуды спазніцца, на падлогу, пад ногі мне гранатамі. Пластыкавыя сподкі са скамечанымі трохвугольнікамі сурвэтак не зварухнуліся з месца, нібы былі прылепленыя, а шклянку з нявыкарыстанымі сурвэткамі я паспеў утрымаць і паставіў на месца.

      Шуму я нарабіў.

      Абслугоўваючы персанал прыгразіў выклікаць ахову. Андрэй супакоіў усіх сваім языком, аб нечым «грузячы», а пасля пытаючы, ці ёсць халодная гарэлка? У рэшце рэшт, якая розніца, халодная яна ці цёплая, усё адно – гадасць, якую чамусьці з задавальненнем п’юць. Не ведаю, як Андрэю, а мне без розніцы…

      – Ты чаго буяніш? – паставіў Андрэй дзве шклянкі па сто грамаў гарэлкі на стол.

      – Прабач, я не хацеў, – выціснуў з сябе.

      – Ты не ў мяне прабачэння прасі, а ў тэхнічак, што тут прыбіраюць.

      Андрэй зноў адышоў. Відаць, за рэштай. Я падняў пляшкі і аддаў іх прыбіральшчыцы, якая нават стол выцерла вільготнай анучкай, хоць ён і быў чысты. Яна не крычала і не сварылася на мяне. У ейным позірку я заўважыў толькі спагаду і разуменне, маўляў, з кім не бывае.

      Андрэй вярнуўся з двума пластыкавымі стаканчыкамі, у якіх была празрыстая вадкасць з бурбалкамі.

      – Гэта што, мінералка? – спытаўся я.

      – Джын-тонік, – адгукнуўся Андрэй. – Ты б хаця дапамог мне ці што, – прамовіў пасля. Я падняўся, каб дапамагчы, але ён пасадзіў мяне назад: – Сядзі ўжо, гора!..

      Андрэй яшчэ прынёс два гарачыя бутэрброды з каўбасой на пластыкавым сподку, тады ўжо сеў.

      – За што п’ем? – падняў я шклянку, разглядаючы праз яе адным вокам свой палец, які набыў нечуваныя памеры і нагадваў удава. Калі я перастаў разглядваць яго праз шклянку, ён быў ужо звычайным пальцам, тым, якім паказваюць «фак», а затым за гэты паказ атрымоўваюць у лыч, праўда, вельмі рэдка, гледзячы на каго нарвешся…

      – За што, за што? – перадражніў Андрэй. – Крыўдзіш ты мяне. За нас, за каго яшчэ?

      Выпілі з тым разлікам, што налітыя сто грам расцягваем на тры заходы, запілі джын-тонікам, які меў пах лесу, дакладней, елкі, паадкусвалі бутэрброды. Я ледзь не ўзвыў ад нечаканага болю. Бутэрброды былі гарачыя, і я апёк свежую рану на губе.

      – Асцярожней трэба быць, – адзначыў Андрэй, тады спытаў: – Чаго такі змрочны?

      – Ды нічога, – адмахнуўся я. – Так, жыццё заела.

      – Праблема з кніжкай?

      – Ды не. Выйдзе кніжка месяцы праз тры-чатыры. Справа не ў ёй.

      – А ў чым?

      – Ува СКАЧАТЬ