Шоўк (зборнік). Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам страница 12

СКАЧАТЬ выпілі. Дарэшты. Андрэю здалося, што мала. Мне таксама, але працягваць п’янку ў гэтым душным бары мне не хацелася, хоць ён быў даволі ўтульным. Мне не падабалася ў ім. Па-першае, я хацеў курыць, а гэта забаранялася, па-другое, закусь – занадта кусачая. Куды лепш было б узяць пляшку і накіравацца да закусачнай, яна ж пад бокам, насупраць ГУМа, варта толькі дарогу перайсці. Да таго ж, там танныя чабурэкі і салата, а яшчэ мая добрая знаёмая Галіна Аляксандраўна – загадчыца закусачнай. Яна яшчэ была не старой кабетай з прыемнымі рысамі твару, трошкі таўставатая, але толькі трошкі. Я з ёю пазнаёміўся, калі мы неяк пілі там. Я сказаў, што крыху пішу і падпісаў нумар часопіса, у якім была толькі што надрукавана мая паэма. З таго часу ўвесь персанал вітаўся са мной, як з жаданым госцем. На самай справе, чаму б нам не перабазіравацца да Галіны Аляксандраўны? Танней абыдзецца. Чым пераплачваць за гарэлку, беручы яе на разліў, лепш не выпендрывацца, а ўзяць пляшку і, як сур’ёзным мужчынам, распіць. Андрэю не падабалася толькі тое, што ў закусачнай не было як сесці і сталы драўляныя хісталіся, як караблі на моры. Аднак жа і мы ўжо не роўна хадзілі. То аднаго зачэпіш, пакуль выйдзеш з ГУМа, то другога, то трэцяга… У рэшце рэшт, Андрэй згадзіўся на маю прапанову і на першым паверсе ўзяў бутэльку «Настойкі партызанскай», іншага нічога не было, але і настойка – рэч добрая. Пакурыўшы ў пераходзе пад музыку валацужных музыкаў, у якіх адсутнічаў не толькі голас, але і слых, мы падаліся да закусачнай. Як я і казаў Андрэю, нам былі рады і пагрэлі самыя тоўстыя і вялікія чабурэкі.

      Заняўшы столік, хутчэй, лодку, адрозненне складалася толькі ў тым, што на гэтай лодцы сядзелі не мы, а нашыя локці, мы выпілі яшчэ, і яшчэ, і яшчэ… не зважаючы на час і наведвальнікаў. Андрэй пачаў скардзіцца на асабістае жыццё, на недахоп грошай і кахання… Я крыва ўсміхнуўся. Яшчэ б… у скуранцы за сотку баксаў можна і пажаліцца. А наконт кахання… Калі б Андрэй не быў такім дурнем… дзевак – бяры, не хачу. Дык не хоча! Навошта тады жаліцца? Таму што я сябар? Але я магу такую тыраду выдаць наконт свайго матэрыяльнага і духоўнага становішча, што ніякі Жырыноўскі, будзь ён побач, не затыкнуў бы мне рот.

      – Веру, веру, – асадзіў назад Андрэй, – я і без таго ведаю тваё становішча, – дадаў ён.

      Стаяць ужо было цяжкавата, а стол усё некуды ад’язджаў ці адплываў, ці гэта мне толькі здавалася? Ужо насупроць стаяў не адзін Андрэй Шакель, а цэлыя тры, і ўтрох нешта даказвалі пра Югаславію. Не, Мілошавіч не дачакаецца, каб я добраахвотна рушыў яму на дапамогу, нават у якасці журналіста. Мне хапіла два гады таму Таджыкістана, дзе прастрэлілі нагу і праламілі чэрап. Дасюль свячуся дзіркай, уяўляючы добрую мішэнь…

      – Ліняць трэба адсюль, – казаў Андрэй. – Вось скончу магістратуру, пагляджу, мабыць, з’еду ў Нямеччыну…

      – Ненавіджу немцаў! – выпаліў я. – Усіх бы пастраляў.

      – …Мне толькі маці шкада, – працягваў Андрэй. – Мабыць, з-за яе і трымаюся яшчэ гэтай краіны…

      – …«И никому не дочь, и никому не жена»… – зацягнуў я. Андрэй мне крыху дапамог дацягнуць песню, а пасля мы дапілі тое, што засталося.

      На свежым СКАЧАТЬ