.
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 14

Название:

Автор:

Издательство:

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ і наматаў іх на кулак. У апошні момант халат паляцеў, як воблака, у невядомую далячынь. Голае цела дзяўчыны зусім адурманіла мой мозг. Але Насця супраціўлялася. Неаднаразова яе пальцы з доўгімі пазногцямі праходзіліся па маім твары, як цягнік па рэйках, пакідаючы крывавыя пісягі. Я звязаў ёй рукі за спінай і шпурнуў на ложак. Схапіўшы падушку, паволі апускаў яе на твар дзяўчыны, вочы якой адлюстроўвалі ўжо не страх, а жудасць.

      Падушка апусцілася на Насцін твар, як бетонная пліта на Партоса. Дзяўчына звівалася, як змяя, а я ўсё мацней і мацней прыціскаў падушку. Нешта перашкодзіла мне зрабіць непапраўнае. «Я буду жыць доўга-доўга…» – нібы з таго свету дайшоў да мяне Насцін голас, калі яна разглядала лінію жыцця на сваёй далоні. Зірнуўшы на маю, дзяўчына самотна акінула мяне сваім позіркам і сказала, што маё жыццё будзе кароткім… Секунднага адпачынку Насці хапіла, каб скінуць мяне з ложка, адпіхнуўшы нагамі. Я паляцеў уніз галавой і раззлаваўся не на жарт. Не, душыць я яе не стаў. Я перакуліў Насцю на жывот і завязаў рот, каб не крычала і не кусалася. Я паўтарыў подзвіг героя «Кнігі Мануэля» Картасара, і пасля таго мяне ахапіла поўная апатыя. Я нават развязаў Насцю, якая цяжка аддыхвалася, затым падціснула пад сябе ногі і заскуліла, як шчаня. Мне было ўсё роўна. Я не зварухнуўся, калі Насця саскочыла з ложка, калі апраналася, не заўважыў, калі пайшла. Толькі адчуў праз некаторы час, што Насці побач няма і што я яе вельмі моцна пакрыўдзіў, але нешта рабіць не збіраўся, каб яе вярнуць. Нягледзячы на тое, што паморак праходзіў, я ўсё яшчэ адчуваў сябе пячорным чалавекам, які раздзірае сырое мяса здаровымі белымі зубамі, з якіх капае сліна. Нейкім шостым пачуццём падумаў, што тым самым мясам магла б стаць Насця. Але не стала. Значыць, нешта чалавечае ўва мне яшчэ засталося.

      Я ляжаў, раскінуўшы рукі і закінуўшы нага за нагу, як распяты Хрыстос, і плакаў. Слёзы каціліся так хутка і былі такімі вялікімі, што ў мяне мільганула думка наконт прэса, які вырабляў гэтыя слёзы. Ён перавыконваў план, таму што плакаў я вельмі рэдка. І тое, плакаў не я, а гарэлка.

      Смех у вушах знік, фізіяномія Мініча – таксама. У кватэры было ціха, як у магіле. Я прыслухоўваўся да цішыні, ні пра што не думаючы. Думаць было позна. Раптам цішыню перарэзаў, бы дарогу – слуп святла, дзвярны званок. Я кумільгом кінуўся да дзвярэй, на хаду зашпільваючы джынсы. Я быў упэўнены, што вярнулася Насця. Вядома, яна злавала на мяне, крыўдавала, дзьмулася, але ненадоўга, яна даруе мне, як толькі я ўсё растлумачу… Але то была не Насця.

      Не паспеў я адчыніць дзверы, як мая сківіца сустрэлася з каменным кулаком. Я адляцеў назад, моцна выцягся спінай аб вушак і аб’ехаў на падлогу. Не зачыняючы за сабой дзвярэй, у прыхожую зайшоў Мініч. Ён святкаваў перамогу, я быў бездапаможны супраць яго, не мог нават абараняцца, але толькі таму, што ўсё яшчэ быў п’яны, да таго ж выдахся, пакуль тузаўся з Насцяй.

      Мініч адчуваў сябе тэрмінатарам, не слабей, гэтакі сур’ёзны мужчына. Ён падняў мяне за валасы і стукнуў тварам аб дзверы туалета. Я заліўся СКАЧАТЬ