Название: Шоўк (зборнік)
Автор: Мікола Адам
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1485-0
isbn:
Дзіўна, але, усвядоміўшы сваю віну, я супакоіўся. Зноў мог лагічна думаць і разважаць, нават чытаць, чым не мог пахваліцца на працягу тыдня. Я адкрыў для сябе Аркадзя Чарнышэвіча, прачытаўшы спачатку яго раманы «Світанне» і «Засценак Малінаўка», а пасля апавяданні, больш за ўсё мне спадабалася апавяданне «Музыка». Я быў здзіўлены талентам чалавека, мовай. Яго ж амаль ніхто не ведае з сённяшніх літаратараў, якія чытаюць баевікі ды фантастыку. Уласная беларуская літаратура іх не цікавіць, бо яны лічаць, што напісанае да іх – туфта і прасавецкая агітацыя. Адны яны – геніі! Што пра іх казаць, калі яны нават на імя Айтматава ніяк не прарэагавалі, калі ўрывачак з «Белага парахода» прачытала маладая паэтка Ксюша Брэчка, якая вырашыла правесці эксперымент. Урывачак крыху нагадваў раздзел з нейкай ненапісанай Ксюшынай паэмы, прынамсі, так здавалася, стылі былі падобны, ці што, – і ёй сказалі, што Ксюша вельмі добра напісала, хай і яшчэ піша. Калі Ксюша паведаміла, што прачытаная рэч не належыць ёй, гэта нікога не закранула, нібы так і трэба. Магчыма, яны падумалі, што Айтматаў – чарговы «геній», якіх Ксюша прыводзіць на літаб’яднанне ледзь не кожны панядзелак (менавіта па панядзелках адбываецца чарговае пасяджэнне), а месцаў для геніяў не хапае, таму і рэакцыя такая, відаць. Якая поскудзь, увогуле, робіцца ў сучаснай літаратуры! Лепш пра яе забыць, хаця б на сёння, ды твары маладых ды ранніх, з вялікімі амбіцыямі, мільгаюць перад вачыма, як ліхтарыкі на навагодняй ёлцы. Самі па сабе яны нічога не вартыя і наўрад ці створаць што-небудзь якаснае, бо, каб самому пісаць добра, трэба шмат чытаць, але не абы-што.
З партрэта на мяне глядзеў, можна сказаць, непрыгожы чалавек, з залысінамі, з доўгім вострым носам, крыху скрыўленым з-за пагардлівай усмешкі. Так здавалася на першы погляд. Нават на фотаздымку пісьменніка, які даўно памёр, адчувалася яго душэўная прыгажосць, чысціня, вера ў будучае.
Вядома, раманы яго, што адлюстроўвалі падзеі пачатку дваццатага стагоддзя, былі крыху наіўнымі і смешнымі толькі таму, што маё пакаленне вырасла ў той час, калі СССР разваліўся, а камунізм і бальшавікі ганіліся не горш за фашызм. Аднак напісаны творы Чарнышэвіча ў той час, калі так людзі і жылі, як напісана, бо я лічу, што аўтар не маніў пра савецкую ўладу, хоць і пакутаваў ад яе.
З-за прачытанага мяне пачала раздзіраць на дзве паловы думка. Я ніколі не быў камуністам, але мне падабалася ідэя бальшавікоў і іх дзейнасць да вайны. Пасля ўжо – не. Мой дзед – па маці – капітан другога рангу. У Вялікую Айчынную служыў на катарах і быў тройчы паранены. З’яўляўся ярым камуністам, але нічога не дазволенага ў жыцці не зрабіў. Не быў ні хабарнікам, ні спекулянтам, ні падхалімам, хоць і займаў пасля СКАЧАТЬ