Название: Шоўк (зборнік)
Автор: Мікола Адам
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1485-0
isbn:
10
Мяне прывезлі ў пракуратуру і пасадзілі ў драўлянае крэсла перад такім жа драўляным сталом, папярэдне знялі наручнікі. Я з асалодай пацягнуў рукі і працёр пальцамі зацёкшыя запясці. Са сцяны насупраць на памяшканне пазіраў жалезны Фелікс. Той самы мужчына ў карычневай скуранцы, які дапытваўся ў Насці, чый гераін у яе кватэры, сеў за стол, склаўшы на ягонай паліраванай паверхні рукі. Ён быў падобны знешне на актора Барыса Шчарбакова. Той таксама любіў выконваць ролі капітанаў міліцыі. Мой капітан, відаць, доўга збіраўся з думкамі, каб пачаць размову. Бачна было, што ён вельмі стаміўся і яму не да мяне. Ён хацеў спаць, бо вочы яго набрынялі чырванню бяссонніцы… А мне хацелася курыць, ды толькі я саромеўся папрасіць у яго дазволу. Капітан сам неяк здагадаўся прапанаваць мне цыгарэту, а мо і самому карцела пакурыць. Мы задымілі. Аднак маўчанне працягвалася. Яно павісла над намі цыгарэтным дымам і знікаць не збіралася. Тады капітан адчыніў фортку. Дым, бы шлейф, унёс з сабою маўчанне, ці вецер проста выцягнуў яго, як злодзей, праз адчыненую фортку.
Капітан не сеў за стол, а пачаў мераць крокамі кабінет. Затым спыніўся, прымесціўся на вуглу стала і з цяжкім уздыхам прамовіў, не гледзячы на мяне:
– Адкуль ты ўзяўся на маю галаву і хто ты такі, чорт цябе вазьмі… Усе планы сапсаваў сваім з’яўленнем. Навошта гэта ўсё табе трэба?
Я і сам не ведаў, навошта, але думаць зараз пра тое, што адбылося, не меў ніякага жадання. Што здарылася – тое здарылася. Чаму, навошта – якая розніца? Усё адно ўжо нічога не паправіш. Я маўчаў.
– Дык, можа, пазнаёмімся? – зноў прамовіў капітан, пільна пазіраючы мне ў вочы. Позірк яго быў востры і ўчэпісты, як у беркута. Здавалася, што ён выцягвае мяне з майго ж цела, і я мімаволі апусціў вочы на драўляную падлогу з патрэсканай карычневай фарбай. Але праз імгненне падняў іх і сказаў, што я беларускі пісьменнік Мікола Адам. Ён адразу сеў за стол і зашчоўкаў клавіятурай камп’ютара. Палез у базу дадзеных правяраць, ці праўду я яму сказаў, ці зманіў. Навошта мне маніць? Хаця, калі падумаць, не кожны чалавек, які займаецца літаратурай, вось так проста прызнаецца, што ён пісьменнік…
Капітан адсунуўся ад камп’ютара і расслабіўся, адкінуўся на спінку крэсла. Расшпіліў верхнія гузікі на кашулі, якія душылі яму горла, і сказаў:
– Дык чаму ж вы, культурны чалавек, улезлі ў такое дзярмо?..
Я не стаў адказваць на капітанава пытанне, калі гэтая фраза была пытаннем. Чамусьці не верылася, што капітан лічыць мяне злачынцам, і я прамовіў:
– Мне прыемна, што вы гаворыце са мной на роднай мове.
Капітан прымружыў вочы і раптам спытаў:
– Літаратура – гэта вы?
– Не я адзін, але літаратура – гэта такія, як я. І нас не так мала, як вам здаецца. Сапраўдная СКАЧАТЬ