Шоўк (зборнік). Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам страница 10

СКАЧАТЬ але гэта ўжо дэталі. І я піў каву, не адчуваючы ні смаку, ні задавальнення, нібы жуйку жаваў, з якой даўно ўцёк сок. Я ні аб чым не думаў, але не заўважыў, як да мяне падсеў Андрэй Шакель – мой даўні сябра, ён працаваў тут. Андрэй паклаў свой берэт на столік, расшпіліў скуранку і пазіраў на мяне глыбока пасаджанымі блакітнымі вачыма з-пад навесу броваў.

      – Ты што, муху праглынуў? – спытаў ён толькі таму, што не любіў маўчаць. Увогуле, Андрэй называў сябе «артыстам гутарковага жанру» і падпрацоўваў ды-джэем на «Радыё-стыль».

      – Што? – нібы з таго свету, незразумела зірнуў я на яго.

      – Па-першае, спачатку павітацца трэба, – упікнуў Андрэй, – а пасля ўсё астатняе…

      – У цябе ёсць нейкія прапановы? – абыякава спытаў я, таму што ўсе прапановы Шакеля я ведаў, як свае пяць пальцаў. Зараз ён пакліча мяне ў бар, што на другім паверсе ГУМа, за мой кошт. Я не памыліўся і адразу папярэдзіў, што грошай у мяне няма.

      – Я частую, – ляпнуў ён мяне па плячах.

      – Ты разбагацеў? – не паверыў я.

      – Амаль. Дзядзька даслаў з Тамбова грошы. Зразумела! Калі дзядзька насамрэч даслаў грошы, значыць, Шакель і сапраўды багаты. Пытанне, наколькі?..

      – Ідзеш? – зірнуў ён скоса на мяне.

      – А куды я падзенуся?..

      Не паспеў я вылезці з-за століка, як позірк зачапіўся за мае ж джынсы, апранутыя на Насці, што стаяла метрах у дзесяці ад нас і міла размаўляла з яшчэ адным маім сябрам, які праз некаторы час ахрысціць мяне «сябрам у двукоссі», – Сержам Мінічам. У адрозненне ад Шакеля, які літаратурай не займаўся ніколі, толькі чытаў, Серж спрабаваў сябе і ў паэзіі, і ў драматургіі, зараз паспяхова аб’язджаў прозу малой формы. Маючы несумненны талент літаратара, Мініч усё адно пісаў дрэнна. Ён не разумеў, ці не хацеў разумець, што піша дрэнна, і працягваў у тым жа духу. Можа, ён і добра пісаў, я не ведаю, толькі мой пункт погляду на яго творчасць быў адмоўны. Колькі я не раіў яму паболей чытаць, ён ніколі не слухаў і казаў, што я ад зайздрасці так кажу. Добра, хай пацешыцца, можа, я і сапраўды зайздрошчу яму?..

      Усміхаючыся ў свае кашачыя вусы, паядаючы Насцю крумкачынымі вачыма, Серж перамінаўся з адной крывой нагі на другую, слухаў, відаць, з вялікім задавальненнем Насцін голас. Менавіта голас, а не тое, што тым самым голасам прамаўляла дзяўчына. Я ведаю, што Насцю немагчыма зразумець, затое голас ейны так заварожвае і замаражвае, што адмарозіць здатны толькі ейны ж смех, вельмі падобны на д’ябальскі.

      – Ты чаго застыў? – спытаўся ў мяне Шакель.

      – Ды так… – махнуў я рукой. – Пачапалі.

      Я яшчэ паспеў угледзець, як Серж пацалаваў Насцю. Дзякуй богу, я яшчэ быў не п’яны, іначай наламаў бы дроў. Я проста прайшоў міма, прыкусіўшы губу. Яна мяне не заўважыла, таму што пасля пацалунку я пачуў той самы незабыўны ейны смех. Ёй было весела з Мінічам? А яму… часу не хапае на занятках гутарыць са студэнткамі, знаёмячы іх з гісторыяй айчыннай літаратуры, што ён клеіцца да іх у вольны час?.. Я не раўнівы, але да такой ступені захацелася напіцца, каб пасля даць волю рукам, каб крышыць і СКАЧАТЬ