Шоўк (зборнік). Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам страница 7

СКАЧАТЬ тая ж карціна.

      – А яны не біліся паміж сабой?

      – Не, дзякаваць богу.

      – Ты хочаш сказаць, што мне пашанцавала? У наш век знайшла адзінага на ўвесь свет дарослага чыстага чалавека?!

      Колькі часу мы глядзелі адно адному ў вочы. Насця не верыла мне, а паверыць у праўду мною сказаных слоў ёй вельмі хацелася, як хацелася ўведаць, што ў маіх думках, ці сапраўды я адношуся да яе з пяшчотай і каханнем, ці прытвараюся. Я не баяўся ейнага позірку, не баяўся патануць у топкай багне разлітых кавай вачэй, таму што, як ніколі ні з кім, з ёю быў шчырым. Я казаў праўду, што здаралася вельмі рэдка. Ды я і не маніў ніколі, проста праўду трэба было шукаць на задворках і завулках слоўных вуліц і кварталаў. Насця паверыла, спадзяюся, бо сказала, што ГЭТА менавіта і хацела пачуць ад мяне, хоць штосьці праясніла для сябе. А мне чамусьці нясцерпна захацелася есці; галодныя спазмы страўніка выконвалі ледзь не сімфонію Шастаковіча, патрабуючы ежы, толькі дома ў мяне нічога не было. Апошнюю тушонку мы з Насцяй даелі перад тым, як я прыняў лекі, і пасля таго, як пакурыў. Я адчуваў сябе так, быццам, калі чаго-небудзь не з’ем у бліжэйшы час, – памру. Пра сваю бяду я распавёў Насці.

      – Есці сярод ночы? – здзівілася яна. – А ты не можаш патрываць да раніцы?

      – Не магу. Арганізм патрабуе, не чуеш?

      Быццам у доказ, у страўніку пачуўся паланэз Агінскага, прычым Насця пагадзілася, што гэта быў менавіта паланэз і менавіта Агінскага.

      – У мяне дома ёсць макароны, – прамовіла яна. – Калі хочаш, можам паехаць.

      – А бацькі? – спытаў я. Зрэшты, бацькі мяне не хвалявалі, я проста так спытаў, дзеля прыліку, таму што згадзіўся ехаць з першых яе слоў. Ды Насця запэўніла мяне, што бацькі ў камандзіроўцы і прыедуць толькі ў нядзелю, а Торы – у Варанкова, да таго ж у іх хутка вяселле.

      Апранаючыся, я зноў спытаў Насцю пра тое, што мяне турбавала, у прыватнасці, ці ёсць у яе сала?

      – Знойдзем, – запэўніла яна.

      Апрануўшыся, абуўшыся, я здзіўлена пазіраў на Насцю, якая сядзела на ложку, хутаючыся ў халацік, і ціха смяялася.

      – Што такое? – не зразумеў я.

      – Ты падумаў, на чым мы паедзем? Я не надта блізка жыву, каб датопаць на сваіх дзвюх, – прамовіла Насця.

      – На тралейбусе, вядома. – Я зусім забыўся, што зараз ноч і нёс нейкую бязглуздзіцу, а Насця не пераставала смяяцца. Мяне, як мне здавалася, ейны беспрычынны смех раздражняў.

      – Чаго ты смяешся? – пытаўся я. – Давай разам пасмяемся…

      – Тралейбус ажно да пад’езда падкоціць, містар Адам? – працягваючы смяяцца, сказала дзяўчына.

      Тады я дапяў прычыну ейнага смеху і ўсміхнуўся сам.

      – Трэба выклікаць таксоўку, – прамовіў я. – Толькі грошай у мяне няма.

      – Твае праблемы, – усё яшчэ смяялася Насця. – Ды я жартую, – прамовіла пасля, – выклікай.

      Насця зноў апранула маю кашулю і мае джынсы, СКАЧАТЬ