Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларуская лiтаратура - Уладзімір Навумовiч страница 41

СКАЧАТЬ проза. Якіх аўтараў і якія творы гэтага напрамку вы ведаеце?

      3. Духоўнае аблічча сучасніка ў беларускай прозе.

      4. Як адлюстраваны ў сучаснай беларускай прозе вострыя маральна-этычныя праблемы: кахання, шлюбу, сям’і, асабістага і грамадскага, узаемаадносін паміж людзьмі?

      5. Якія эстэтычныя аспекты дабра і зла, праўды і справядлівасці, гуманнасці знайшлі адбітак у сучаснай прозе?

      6. У чым праяўляюцца наватарскія жанрава-стылёвыя магчымасці сучаснай беларускай прозы?

      Паэзія

      Сучасная беларуская паэзія – шматаблічная, шматфарбная, разнастайная па жанрах. Цікавы і багаты свет паэзіі, у якім раскрываецца тое галоўнае, чым жыве народ, унутранае жыццё нашага сучасніка.

      Можна вылучыць чатыры асноўныя класічныя плыні, тэндэнцыі ў развіцці сённяшняй беларускай паэзіі.

      Першы кірунак звязаны з класічнай традыцыяй, калі слова і форма знаходзяцца ў гармоніі, суладдзі, напоўнены дасканаласцю выяўлення, яснасцю і прастатой настрою, дыхаюць свежасцю, вызначаюцца выразнасцю пазіцыі, заглыбленасцю думкі. Такі класічны верш у беларускай паэзіі трывала звязаны з імем Аркадзя Куляшова. Нездарма паэт так часта і даволі ўдала перакладаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, М. Лермантава з іх класічнай прастатой і дасканаласцю.

      Другі кірунак – песенна-народны, характарызуецца трывалымі сувязямі з беларускім фальклорам. Ён жывіцца здабыткамі народнага духу, выкарыстоўвае багаты арсенал прыёмаў і сродкаў вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа, зарыентаваны на народныя вытокі, нацыянальныя карані, вылучаецца адкрытасцю мастацкай сістэмы, даходлівасцю зместу, лаканічнасцю і прастатой.

      Трэці кірунак – паэзія грамадзянскага пафасу, болю і смутку, радасці і перажывання, паэзія непрымірымасці з будзённым існаваннем, баявая, наступальная, спавядальна-прамоўніцкая, калі лінія разлому ў момант разбурэння ўстойлівага свету праходзіць праз сэрца паэта. Паэты гэтай плыні адстойваюць адвечнае і зменлівае, старое і новае, прычым робяць гэта нібы спавядаючыся, да донца вычэрпваючы сябе, свае перажыванні і трывогі, боль і пакуты. Яркім прадстаўніком такой паэзіі з’яўляецца Пімен Панчанка, паэзія якога не старэе. П. Панчанка “ваюе” з бездухоўнасцю, кар’ерызмам, чэрствасцю, эгаізмам, бюракратыяй, падманам. Паэзія Панчанкі ўзбуджана-задзірыстая, драматычна-наступальная, яна не перастае прыцягваць шматлікіх прыхільнікаў паэтычнага слова. Аўтар здзіўляе сваім майстэрствам, разнастайнасцю “тэхналагічных” прыёмаў пісьма. У кожным творы паэт дабіваецца поліфанічнага гучання слова – адзінага ў сваім родзе, трапнага.

      Чацвёрты кірунак – развіццё філасофскай лірыкі, якую дасканала асвойваў Максім Танк, асабліва ў жанры свабоднага верша, або верлібра. Творы гэтага кірунку – аналітычныя, з заглыбленай думкай, са спакойнай інтанацыяй, трывалыя, важкія. Спакваля разгортваецца ў вершы думка-аповед, уражваючы чытача сваёй абгрунтаванасцю, СКАЧАТЬ