Название: Беларуская лiтаратура
Автор: Уладзімір Навумовiч
Издательство: Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа"
Жанр: Языкознание
isbn: 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1
isbn:
Важкі ўклад у сучасную беларускую прозу ўнеслі Таіса Бондар (аповесці “Дзённік жанчыны”, “Жывыя жывуць”, “Час, калі нас любілі”), Лідзія Арабей (“Дзень мінулы, дзень наступны”) і інш.
Нельга не прыгадаць раманы А. Асіпенкі “Непрыкаяны маладзік”, П. Місько “Градабой”, аповесць I. Навуменкі “Інтэрнат на Нямізе”, яго ж раман “Летуценнік”.
Творам эпохі перабудовы можна назваць аповесць Івана Шамякіна “Драма” – аб ролі чалавечага фактару, аб тым, што трэба беражліва адносіцца да людзей. У цэнтры твора – дырэктар завода Васіль Ліхач, які прыняў перабудову і працуе на яе, ды ягоная былая каханка, сакратар гаркома, бюракрат з бюракратаў, Ала Уладзіславаўна Наліцкая, нізавошта не жадае саступаць новаму, перадавому. Драма пошукаў і страт завяршаецца для Ліхача трагедыяй. Аповесць напісана па гарачых падзеях часу.
З твораў сучаснай беларускай прозы нельга абысці раманы-біяграфіі, раманы-эсэ пра жыццё выдатных людзей нашай краіны. Сярод такіх кніг: “Як агонь, як вада” і “Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае” A. Лойкі – пра Янку Купалу і Ф. Скарыну, “Крыж міласэрнасці” В. Коўтун – пра вядомую беларускую паэтэсу Цётку, “Пры апазнанні – затрымаць”.
B. Хомчанкі – пра Ф. Багушэвіча. Цікавыя творы Г. Далідовіча “Гаспадар-камень” пра мінулае Беларусі і Э. Ялугіна “Пасля нябыту” (“Без эпітафіі”) – пра Цішку Гартнага. “Агледзіны жыцця выдатных людзей, – пісаў В. Р. Бялінскі, – заўсёды выдатныя агледзіны. Яны ўзвышаюць душу і ўзбагачаюць духоўна”.
З поспехам выступаюць маладыя празаікі У. Ягоўдзік, Х. Лялько, А. Глобус, А. Наварыч, У. Сцяпан, А. Федарэнка і інш. Творчая моладзь шукае новыя тэмы, стылі, падыходы да асвятлення рэчаіснасці, якая ніколі не бывае застылай. Маладыя аўтары М. Адамчык, М. Шайбак і М. Клімковіч не без поспеху спрабуюць свае сілы ў развіцці прыгодніцкага жанру.
Акварэльная, пластычная, псіхалагічная проза Міхася Стральцова, тонкага лірыка і рамантыка, рэаліста, чые творы “На чацвёртым годзе вайны”, “Сена на асфальце”, “Свет Іванавіч, былы Дон Жуан” раскрываюць светапогляд чыстага, узнёслага пакалення, якое радуецца сонцу на роднай зямлі, росквіту прыроды і не ведае яшчэ пра пагрозу атамнай вайны, напоўнена рамантыкай першаадкрыцця свету і самых звычайных чалавечых ісцін, што складае аснову існавання. Натуральны чалавек у натуральных умовах паўстае ў паэзіі і прозе творцы. М. Стральцоў – выдатны крытык і літаратуразнаўца.
Звяртае на сябе ўвагу сучасная, праблемная, змястоўная проза Генрыха Далідовіча. Празаік стаў прадаўжальнікам коласаўскай традыцыі ў прозе. У цыкле аповесцей пра вясковых настаўнікаў “Усё яшчэ наперадзе”, “Міланькі”, “Завуч”, “Дырэктар” прасочваюцца рысы аўтабіяграфічнай СКАЧАТЬ