Название: Беларуская лiтаратура
Автор: Уладзімір Навумовiч
Издательство: Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа"
Жанр: Языкознание
isbn: 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1
isbn:
Ёсць Паэт.
І якая паэта натхніла.
Назавём яе імем славянскім —
Людміла.
Вершы шматлікіх паэтаў жывуць у часе і прасторы, жывяць душу і сэрца чалавека. Як верш, што стаў народнай песняй, – “Ручнікі” паэтэсы Веры Вярбы.
У суботу Янка
Ехаў ля ракі,
Пад вярбой Алена
Мыла ручнікі.
– Ой, Алена-сэрца,
Дай тваю руку!
Дзе тут пераехаць
Мне уброд раку?
Дыялог сарамлівага закаханага юнака з працавітай і непрыступнай дзяўчынай завяршыўся нараджэннем высокага пачуцця кахання.
Беларускія саматканыя вышываныя ручнікі на рачной гладзі, якія плывуць удалячынь па вірлівай плыні вады, у вершы з’яўляюцца сімвалам вернасці, чысціні пачуццяў. Ручнікі рассцілалі маладым пад ногі ў час прымання шлюбу – “злюбу”. Тут перад маладымі, усёй краінай і прыродай ляжыць вечнасць – прастор, сонца, рака часу. “Хай ім пасвеціць і маё каханне”, – кажа В. Вярба.
Душэўным надрывам, сардэчнай трывогай напоўнена паэзія адной з самых яркіх беларускіх паэтэс сучаснасці Раісы Баравіковай, у творах якой чуецца і “голас, падобны на ўсхліп пакрыўджанай дзяўчынкі”, і скрушны сум, што “вось і стала я разлучніцай”, хоць была “цярплівай”, “не дарма ў гонары чакала твой званок”. Паэзія кахання Раісы Баравіковай – яркая, высокая, узнёслая – паэзія страт, пакут, расчараванняў, вернасці і вышыні, калі закаханая ідзе да любімага, “быццам на смерць”, не патрабуючы нічога ўзамен. “Я сама табе ў рукі прыйду”, – кажа паэтэса. “Ты якога, дзяўчына, роду? Я – бацькоўская дачка”. А той дзень, сапраўды “высокі і шчаслівы”, калі пакахала паэтэса, яна хоча, як сонца, “над зямлёй падняць”.
Гляджу на ўсё вачамі маладымі,
і гнеўнымі, і добрымі ўдвая…
Каханне і прынізіць, і… уздыме,
пакуль у ім жыве душа мая.
Так сведчыць паэтэса. І ёй верыш, бо паэзія – гэта сапраўдны ўзлёт душы.
Паэзія для Р. Баравіковай заўсёды была і застаецца нязменна высокай і святой. Яе вершы саграваюць душу цеплынёй пяшчоты, закаханасці, выпакутаванасцю пачуццяў. Яны выклікаюць душэўнае суперажыванне. Гэта гісторыя ўсяго свету, што знайшла адбітак у душы. Яе паэзія, як неба, узвышае і палоніць, кліча да сябе. Зборнікі паэзіі Р. Баравіковай: “Рамонкавы бераг” (1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкі” (1984), “Каханне” (1987), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992).
Паэзія неабходна чалавеку. Ёсць паэзія ведаў. Ёсць паэзія пачуццяў. Захапляе патрыятычная лірыка. Уражваюць пейзажныя радкі, чароўная інтымная лірыка. Ёсць вершы-субяседнікі, вершы-песні. Ёсць проста вершы, якія выказваюць простыя пачуцці. З-пад пяра паэта выходзяць звычайныя радкі і незвычайныя вершы. Вершы становяцца высокай паэзіяй, калі яны народжаны ўзлётам душы і гармоніяй СКАЧАТЬ