Название: Беларуская лiтаратура
Автор: Уладзімір Навумовiч
Издательство: Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа"
Жанр: Языкознание
isbn: 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1
isbn:
Жыццёвая рэальнасць паўстае ў Ф. Багушэвіча ў трагічным асвятленні. Гэта была сапраўды трагедыя народа, за якім гора ішло па пятах, дыхаючы ў патыліцу (“Гора”), калі “не надта свабодна ў гэтай свабодзе”. Паэт завастрае праблемы гора і нядолі сялянства, паказвае іх узбуйнена, аголена, непрыхарошана. Вершы “Бог не роўна дзеле”, “Праўда”, “Ахвяра”, “Не цурайся”, “Чаго бяжыш, мужычок?”, “Калыханка” пабудаваны на народна-песенных традыцыях. Настраёвыя, эмацыянальныя, інтанацыйна багатыя, яны сваім размоўна-бытавым каларытам нагадваюць галашэнні, дыялогі, маналогі, сцэнкі, звароты, дзе падрабязна гаворыцца пра розныя жыццёвыя сітуацыі, нявыкрутку і тупікі, у якія траплялі простыя сяляне. Уражваюць дакладнасць мастацкіх дэталей, уменне паэта стварыць яркія і запамінальныя, сапраўды тыповыя малюнкі беларускай парэформеннай рэчаіснасці. Крытычны, выкрывальны пафас жывіць усю творчасць Ф. Багушэвіча, ён умела карыстаецца іроніяй, сарказмам. У многіх творах падаюцца народная філасофія быцця, маральна-этычныя законы, якія прымушаюць чалавека трымацца праўды, справядлівасці, сумленнасці.
Ф. Багушэвіч – заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Заслуга паэта ў тым, што ён стварыў тыповы вобраз селяніна-беларуса, паказаў яго не заскарузлым мужычком, нехлямяжым, вечным няўдачнікам, а дасціпным, мудрым, іранічным, з трывалымі жыццёвымі каранямі і глыбокай філасофіяй. Ф. Багушэвіч ніколі не парываў свае сувязі з народам, і дзякуючы менавіта яму беларускі народ і беларуская СКАЧАТЬ