Название: Беларуская лiтаратура
Автор: Уладзімір Навумовiч
Издательство: Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа"
Жанр: Языкознание
isbn: 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1
isbn:
Выдатнай польскай пісьменніцы Э. Ажэшкі не стала ў той самы год, калі памёр Леў Талстой, “ля падножжа якога”, па вобразным выказванні літаратуразнаўцы Алеся Адамовіча, узрасталі, уздымаліся многія мастакі слова іншых краін і народаў. Л. Талстой быў адным з настаўнікаў польскай пісьменніцы, якая атрымала ў спадчыну яго вучэнне “аб паляпшэнні душы”.
Кастусь Каліноўскі. Газета “Мужыцкая праўда”
Паролем у паўстанцаў К. Каліноўскага былі словы:
– Каго любіш?
– Люблю Беларусь.
– Так узаемна.
Кастусь Каліноўскі
Кастусь Каліноўскі (1838–1864) – нацыянальны герой Беларусі. Выхадзец са старадаўняга шляхецкага роду К. Каліноўскі вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце стаў кандыдатам права але ўсё сваё свядомае жыццё прысвяціў рэвалюцыйнаму змаганню за вольнасць беларускага народа, за свабоду і незалежнасць. Уваходзіў у склад нелегальнай арганізацыі польскіх, літоўскіх, беларускіх і ўкраінскіх студэнтаў і афіцэраў, вёў актыўную падрыхтоўку да паўстання. Ён пачынаў змаганне ў рэчышчы польскага нацыянальна-вызваленчага руху, які дасягнуў найбольшага размаху на тэрыторыі Беларусі і Літвы, выступаў не толькі за незалежнасць Польшчы, але і за права народаў самім вызначаць свой лёс. Гэта быў апантаны ідэяй рэвалюцыйнага вызвалення барацьбіт за лепшую долю селяніна. К. Каліноўскі з сябрамі хадзіў ад вёскі да вёскі, агітаваў народ на барацьбу (яго першыя рэвалюцыйныя псеўданімы былі Васіль Світка, Хамовіч, Чарноцкі), заклікаў сялян змагацца за зямлю і волю, тлумачыў рабаўніцкі змест зямельных рэформ 1861 г. Перад пачаткам паўстання К. Каліноўскі ўзначаліў Літоўскі правінцыяльны камітэт, які неўзабаве абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі. У разгар паўстання К. Каліноўскі стаў урадавым камісарам Гродзенскага ваяводства, а затым урадавым камісарам Літвы і Беларусі. Але народны заступнік быў выдадзены правакатарам, арыштаваны і пакараны смерцю праз павешанне ў Вільні.
Агітуючы народ на змаганне, К. Каліноўскі выдаваў газету “Мужыцкая праўда”, сем нумароў якой выйшлі ў падпольнай друкарні ў 1862–1863 гг. Газета змяшчала звароты гаспадара сваёй зямлі, які назваў сябе “Яська – гаспадар з-пад Вільні”, да ўсіх сялян, да простага люду. Аўтар даверлівага звароту да ваяроў-змагароў сцвярджаў народную праўду пра “тлум і здзерства і несправядлівасць”. СКАЧАТЬ