Название: Беларуская лiтаратура
Автор: Уладзімір Навумовiч
Издательство: Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа"
Жанр: Языкознание
isbn: 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1
isbn:
Зараджалася беларуская літаратурная крытыка, найперш у асобе М. Багдановіча, да якога далучыліся С. Палуян, В. Ластоўскі, Л. Гмырак, М. Гарэцкі.
Адным з пачынальнікаў беларускай прозы па праву лічыцца пісьменнік Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі, 1868–1922). Выйшлі зборнікі яго апавяданняў “Бярозка” (1912) і “Васількі” (1914), у якіх раскрыты каларыт і жывая стыхія народнага жыцця, паказаны яркія малюнкі штодзённасці. Боль, гнеў, абурэнне, спагада, захапленне – такія пачуцці пераважаюць у творах, дзе высмейваюцца людская хцівасць і намаганні ўзвысіцца над усім родным, бацькоўскім (“Дачэсныя”, “Падласенькі”), раскрываюцца кемлівасць у характары і несамавітасць існавання гарапашнага люду (“Гаротная”, “Цырк”). Ядвігін Ш. з’яўляецца аўтарам першага беларускага рамана “Золата”.
Ужо не адзінокай лучынкай свяціліся ў цемры для беларускага народа сапраўдныя таленты, паэты-самавукі, новыя інтэлігенты, духоўныя пастыры беларусаў, хто ўзяў на свае плечы развіццё многіх літаратурных жанраў. Сапраўдным “каганцом” (каганец – свяцільнік, асвятляльная прылада ў хаце беларускага селяніна), асветнікам, настаўнікам, мастаком быў Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі, 1868–1918). Выхадзец са старадаўняга беларускага шляхецкага роду, Каганец марыў стаць мастаком, вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, а стаў вядомым беларускім драматургам. Будучы мастак афармляў “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909) Я. Коласа. У той жа час сам К. Каганец выдаў “Беларускі лемантар” (1906), а таксама “Беларускую граматыку”. Напісаў драму “Сын Даніла”, камедыю “Модны шляхцюк” (1910), у якой фанабэрысты, пыхлівы герой, які пагарджае духоўнымі асновамі народнага жыцця, ізноў выходзіць на авансцэну ў беларускай літаратуры.
Карусь Каганец
Альберт Паўловіч (1875–1951) выдаў у Вільні ў 1910 г. зборнік паэзіі пад назвай “Снапок” з лірычнымі і гумарыстычнымі вершамі. Апошнія карысталіся асаблівай папулярнасцю ў народзе.
Гальяш Леўчык (Ілля Ляўковіч, 1888–1944) – аўтар зборніка вершаў “Чыжык беларускі” (1912), у якім выказаны глыбокі смутак, боль і трагізм беларуса, што пакутуе ад неразумення, ад нядолі, галечы, крыўды:
Каб усю так крыўду беднай Беларусі,
Стогны, боль, загубу (зносіць што ў прымусе),
Жальбы ўсе і гора сонцу паказаць,
То ад грому неба стала бы дрыжаць,
З перуноў-маланак хутка бы аглухла,
Ад пракляцця ж сонца б яснае патухла!..
Паэту падуладны таксама тонкія лірычныя перажыванні, філасофскія сентэнцыі.
Першым старшынёй Часовага ўрада Савецкай Беларусі з’яўляўся відны грамадскі дзеяч і беларускі пісьменнік Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч, 1887–1937), які ў шматлікіх сваіх вершах (зборнік “Песні”), апавяданнях (зборнікі “Трэскі СКАЧАТЬ