Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларуская лiтаратура - Уладзімір Навумовiч страница 24

СКАЧАТЬ чыгуначных майстэрняў у Тыфлісе, там пазнаёміўся з М. Горкім, які пры выпадковых сустрэчах з агульнымі знаёмымі часта распытваў пра лёс паэта, неаднойчы падкрэсліваючы, што “асабіста ведаў яго”.

      У 1886 г. Я. Лучына, прыехаўшы ў Мінск наведаць радню, цяжка захварэў, быў паралізаваны, але пераадолеў хваробу і “з двума кійкамі мог хадзіць”. Хвароба якраз і актывізавала адчуванні, думкі паэта, абудзіла яго ўражанні ад вялікага свету.

      Я. Лучына пачаў літаратурную творчасць, калі яму споўнілася 35 гадоў, пісаў, асабліва не разлічваючы на шырокую вядомасць сярод чытачоў ці на асобнае месца ў літаратуры, але стаў адным з першых прафесійных пісьменнікаў на Беларусі. Пачынаў пісаць па-руску, надрукаваўшы ў газеце “Минский листок” верш “Не ради славы иль расчета” (1886), пісаў таксама на польскай і беларускай мовах. Паэт жыў увесь час у горадзе, але ў творах сваіх расказваў пра вёску.

      Янка Лучына

      Я. Лучына актыўна працаваў у літаратуры на працягу 1886–1890 гг., але ўбачыць шматлікія свае творы надрукаванымі пры жыцці яму ўдавалася не часта. Адразу пасля смерці паэта выйшаў томік яго вершаў на польскай мове ў Варшаве (“Poezye”), аповесць “Верачка” была выдадзена на рускай мове ў Маскве ў 1900 г. Да нас дайшоў зборнік вершаў на беларускай мове “Вязанка” пад псеўданімам Янка Лучына. Кніга выйшла ў 1903 г. у Пецярбургу. Я. Лучына вядомы і як публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

      Зборнік вершаў Янкі Лучыны “Вязанка” адкрываецца перакладам твора У. Сыракомлі “Не я пяю – народ божы”. Па сутнасці, гэта творчая пазіцыя самога мастака слова, які хацеў падслухаць і перадаць сялянскія “спевы душы”. У той час увесь парэформенны Мінск нібыта павярнуўся “тварам” да народа, як бы захацеў зразумець і адчуць сялянскія боль, крыўду, горыч. Я. Лучына асабіста не быў знаёмы з Ф. Багушэвічам, “мужыцкім адвакатам”, але творчасць іх блізкая па духу. Я. Лучына як асоба культурная, высокаадукаваная, дбаў аб пашырэнні асветы сярод простых людзей. Рэалістычныя сцэнкі з жыцця працоўных выяўлялі трагічныя акцэнты ў светаўспрыманні жыцця беларускага люду самім паэтам і яго героямі. Паэта хваляваў лёс народа і будучае роднага краю. Вершы з кнігі “Вязанка” – гэта замалёўкі роднай прыроды, паказ гаротнай долі беднага мужыка.

      “Усё ў табе бедна”, – кажа паэт у вершы-прысвячэнні “Роднай старонцы”.

      Бязрадасныя малюнкі родных ніў і гоней паўстаюць перад вачыма. Але ў канцы верша паэт выказвае спадзяванне, што “сонца навукі скрозь хмары цёмныя прагляне”, надыдзе новы дзень і будуць жыць дзеці, нашчадкі працоўнай сям’і, “добраю доляй”, “доляй шчаслівай”. Напоўнены псіхалагізмам верш “Што думае Янка, везучы дровы ў горад?”, у якім перададзены жорсткая рэальнасць (“бяда ў карак пагнала”) і мары селяніна.

      Паэма “Паляўнічыя акварэлькі”, па сутнасці, стала ў беларускай літаратуры папярэдніцай “Новай зямлі” Я. Коласа. Паэт паказвае нараджэнне ў грудзях блізкіх яму простых людзей пачуцця ўсведамлення свайго гаротнага становішча, разам са сваімі героямі СКАЧАТЬ