Название: Планета ў падарунак
Автор: Людмила Рублевская
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7683-2
isbn:
Там, унізе, напружваўся, дыхаў жыццёвы хаос… Левыя, правыя, камуністы, цэнтрысты, лібералы, радыкалы, народны фронт, пікеты, мітынгі… А ў яе – Валодзя! Маленечкая радасць маленькай жанчыны ў кароценькім шаўковым кімано. Аўторак змяняла серада, сераду – чацвер… Дні наскоквалі адзін на адзін, пакуль нечакана не ўперліся ў дажджысты ветраны адвячорак. Надзея Паўлаўна, якім ужо разам, натхнёна заварвала каву на кухні, звінела посудам…
– Ну колькі можна заварваць гэтую каву! – Аляксандр Сямёнавіч выглянуў са свайго пакоя. – Ты што там, апіваешся ёю ў сваім пакоі?!
– Ты… Ты дома? – Яна нібыта толькі цяпер успомніла пра існаванне мужа і пайшла на ягоны голас, дзеля цікавасці зазірнула ў пакой. – А як жа твае эцюды?
– Ага-а, эцюды! Ты паглядзі, што ўсчалося ў прыродзе! У мяне рукі калеюць…
Ёй здалося, што ён вось-вось расплачацца. Але Аляксандр Сямёнавіч не расплакаўся, наадварот, падхапіў з падлогі нейкі мазаны-перамазаны ватман і пачаў са злосцю рваць яго на дробныя кавалачкі і шпурляць іх проста ў ейны твар…
– На!.. На!.. Мае эцюды!.. Любуйся!..
Іншым разам яна, несумненна, пакрыўдзілася б на яго, цяпер жа, наадварот, захацелася суцешыць, і гэтае суцяшэнне з’явілася вельмі хутка, бы хтосьці падказаў ёй.
– Саша… Што ты так распаляешся! – нават ласкава сказала яна. – Бывае… Не атрымаўся ў цябе пейзаж, паспрабуй узяцца за нацюрморт!.. І нікуды ехаць не трэба з эцюднікам, галоўнае – скампанаваць удалую кампазіцыю.
Твар Аляксандра Сямёнавіча засвяціўся.
– А што ты думаеш… – з радасцю ўхапіўся ён за ідэю.
І вось прайшло некалькі дзён. Надзея Паўлаўна вярталася з першай змены, і адна-адзіная думка трывожыла яе. У тым, што Аляксандр Сямёнавіч возьмецца за нацюрморты, яна не сумнявалася, а вось дзе ён засядзе за іх? Хоць ты вазьмі ды здымі яму нейкі пакойчык, каб ён і начаваў там! З гэтай сваёй трывогай яна і ўвайшла ў кватэру і як жа была здзіўленая, убачыўшы Аляксандра Сямёнавіча, які з ліхаманкавым бляскам у вачах кінуўся да яе.
– Узяў адгул! – на вялікім уздыме паведаміў ён. – Ты мела рацыю… Цудоўны нацюрморт атрымаўся!
– Ну і дзе ж ён, твой нацюрморт? – Яна чамусьці СКАЧАТЬ