Название: Планета ў падарунак
Автор: Людмила Рублевская
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7683-2
isbn:
– Чым тут можна займацца?! Няўжо нельга пачуць?
Яна міжволі заступіла яму дарогу.
– Ты некуды сабраўся? Зноў нацягнуў гэты жахлівы берэт!
Выгляд у Аляксандра Сямёнавіча быў няшчасны. І чорны берэт, які бліном трымаўся на ягонай галаве, толькі падкрэсліваў гэта.
– Паспрабую заняцца пейзажам… Трэба ўзяць некалькі ўрокаў. Мяне пазнаёмілі з мастаком-прафесіяналам. – І дадаў кісла: – З партрэтам Міхейчыка ў мяне нічога не атрымалася.
Міхейчык быў супрацоўнікам аддзела, якім загадваў Аляксандр Сямёнавіч. У той дзень, калі муж сказаў ёй, што бярэцца за ягоны партрэт, яна не без іроніі падумала: «Што будзе, калі яшчэ адна рама з’явіцца ў кватэры і, чаго добрага, яшчэ і Міхейчык пачне выходзіць з яе?!» І вось, дзякуй богу, партрэта не атрымалася, ад чаго Аляксандр Сямёнавіч і пакутаваў цяпер.
– Вярнуся позна, – сказаў ён. – На вячэру згатуй што-небудзь, каб было лёгка разагрэць.
Яна згодна кіўнула, і ён пайшоў. Крокі Аляксандра Сямёнавіча былі цяжкімі і нервовымі. Надзея Паўлаўна з радасцю павярнулася да Валодзі.
– Ніякай яму вячэры! – у Валодзевым голасе трымцела раздражненне. – Мы таксама куды-небудзь сыдзем. У нас вольны вечар!
Яна сама падумала пра гэта, як толькі за Аляксандрам Сямёнавічам зачыніліся дзверы.
– Мастак здурнеў! – Валодзя не мог супакоіцца. – Ты паглядзі на мае рукі. У мяне ж пальцы піяніста! А ён што намаляваў? Сасіскі нейкія. Калі я залажу ў гэтую раму, у мяне такое адчуванне, быццам нацягваю на рукі баксёрскія пальчаткі!
Надзея Паўлаўна засмяялася, бо і сама не верыла ў здольнасці Аляксандра Сямёнавіча. Ну, а што да Валодзі, да ягонага партрэта… тут проста, што называецца, шчаслівая выпадковасць.
– Дык я пайшоў?
– Куды? – здзівілася яна.
– У раму! Ты ж будзеш займацца макіяжам, будзеш пераапранацца… Потым вырашым, куды нам з’ехаць.
А яна ўжо вырашыла. Яны паедуць да ейнай сяброўкі. Вось толькі б не заспелі іх на выхадзе дзеці, што разышліся пасля школы па нейкіх сваіх справах.
Праз якую гадзіну яны ўжо ехалі ў гарадскім таксі. Надзея Паўлаўна пазірала на прыгожыя Валодзевы рукі і думала пра мужа. Які ўсё-ткі ён няўважлівы! Зазірнуў у пакой і нават не заўважыў букета астраў. Ды што астры? Ужо колькі часу яна матыльком лётае па кватэры ў кароценькім шаўковым самым, які можа быць, сапраўдным японскім кімано з жоўценькім дракончыкам на спіне, а ён нават не запытаўся, дзеля чаго такі экстравагантны ўбор?! А мяккія атласныя пантофлікі на абцасіках? А гэтая прычоска «пад хлопчыка», што так удала падкрэслівае прыгажосць плячэй і шыі? «Не, Аляксандр Сямёнавіч ніколі не зможа стаць мастаком, – заключыла яна. – Поўная адсутнасць усялякай назіральнасці!» І больш да думак пра мужа яна ўжо не вярталася ўвесь вечар. А вось пра Валодзю думала… Сяброўка адразу СКАЧАТЬ