Название: Планета ў падарунак
Автор: Людмила Рублевская
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7683-2
isbn:
– Я вас напалохаў? Далібог, не хацеў гэтага. – Ён гаварыў пранікнёна, прыемным мужчынскім голасам. – Не трэба мяне баяцца, вам нічога не пагражае. Мне чамусьці захацелася прадставіцца. – І ён зрабіў яшчэ адзін крок. – Валодзя… Для вас проста Валодзя.
У яе не было слоў. Але першае здранцвенне прайшло, і яна захінула твар рукамі. Ну, вось зараз… Зараз… ён накінецца на яе. У тым, што пад гэтым прыемным абліччам хаваецца пачвара, монстр не з гэтага свету, яна не сумнявалася.
Ён лёгенька ўздыхнуў:
– Даруйце… Мне не трэба было сыходзіць з рамы… Я… Я… Добрай ночы.
Калі яна адняла далоні ад твару, яго ўжо не было перад ёю. Хутка зірнула на раму… Незнаёмец быў там на фоне невыразнага кустоўя, як і некалькі хвілін да гэтага. І тут яна закрычала, на злом галавы кінулася з пакоя і, калі ўжо ляжала побач з мужам, думала… думала… А можа, яно і добра, што Саша не пачуў гэтага ейнага крыку. Што б яна сказала яму?! Хіба можна паверыць у такое? І ўсё ж гэта было не насланнё. «Пакуль я тут, з Сашам, ён, той, у раме, зусім не страшны, – запэўнівала яна сябе. – Ён не пасмее з’явіцца сюды». Ну, а заўтра… Заўтра яны з Сашам выкінуць гэтую раму, раструшчаць, парвуць на шматкі…
І вось прыйшло тое заўтра. Яшчэ па-летняму ясна заднела ў акне. Яны трошкі заспалі, а ў Аляксандра Сямёнавіча быў першы пасля адпачынку працоўны дзень. Ён мітусіўся, насіўся з пакоя ў пакой, ляпаў нейкімі дзверцамі, шумеў, патрабаваў: «Дзе дэзадарант? Падай кашулю ў сінюю палоску! Чаму так кепска адпрасаваны каўнерык?! Не бачу свайго сіняга гальштука! Занадта многа цукру ў каве! Колькі разоў казаць: не рабі бутэрбродаў з сырам!» А ў ейнай галаве ўсё круцілася і круцілася злашчасная рама. І нарэшце яна ўсё-такі ўлучыла паўзу:
– Саша, а Саш… Учора кінула вокам… Далібог, не ўпісваецца гэтая рама ў маім пакоі. Муляе позірк.
Аляксандр Сямёнавіч зморшчыўся, адмахнуўся:
– Бач, рама ёй муляе! Ды кінь ты… Мяне распірае талент! І першае, што паспрабаваў зрабіць, я падарыў табе… – Падумаў. – Ты сёння ў якую змену?
– У другую.
Надзея Паўлаўна працавала пазменна тэхнолагам на заводзе медыцынскіх прэпаратаў.
– Тады пакуль! Пабег… Хацеў цябе падвезці.
Яна СКАЧАТЬ