Планета ў падарунак. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Планета ў падарунак - Людмила Рублевская страница 5

СКАЧАТЬ не юбілейную гісторыю вы тут нам расказалі, прафесар!

      А Пінчук палез у кішэню, штосьці выцягнуў з яе, павярнуўся да ўсіх:

      – Ну вось і шнурочак той, што быў у яе на шыі. І на шнурочку амулетка ў выглядзе сякеркі. Можаце паглядзець.

      На ягонай далоні паблісквала маленечкая металёвая сякерка. Мы ўсе пацягнуліся позіркамі да яе, але ў рукі тую сякерку ніхто не ўзяў, адно дацэнт Кумковіч мармытнуў:

      – А ці не абрабаваў ты часам тамтэйшы мясцовы краязнаўчы музей, шаноўны Адам Нічыпаравіч?

      Ды на гэтую ягоную спробу пажартаваць ніхто ніяк не адрэагаваў. Паспешліва прамовілі яшчэ некалькі тостаў за здароўе прафесара і разышліся, кожны пры сваіх думках.

      Вось і мы з Пашам… Ужо падыходзілі да свайго пад’езда.

      – Давай трошкі пасядзім на лавачцы, – прапанаваў Паша. – Не хочацца ў кватэры дыміць перад сном. – Выцягнуў з пачка цыгарэту і засмяяўся. – Гэта ж трэба, якія дзікія фантазіі могуць прыйсці ў галаву чалавеку ў пяцьдзясят гадоў! А яшчэ ж як быццам і не ўзрост, каб у такую неверагоднасць укідвацца!

      І я адказала яму:

      – А ты заўважыў, што ў прафесарскай кватэры няма аніводнага люстэрка?!

      Ты, я і Валодзя

      Яны вярнуліся пад вечар, загарэлыя, радасныя. Адпачынак на Браслаўскіх азёрах відавочна пайшоў ім на карысць. Дачка, крутнуўшыся туд-сюд, адразу пабегла да сябровак хваліцца загарам. Сын засеў за тэлефон… А муж узяўся распакоўваць чамаданы: гэта – памыць, гэта – у шафу. Пачыналася звыклая будзённасць.

      – Ну, усё!.. Чамаданы можна на балкон.

      – А гэта? – Яна позіркам паказала на нешта грувасткае, абгорнутае шчыльнай шэрай паперай, перавязанае тоўстым шпагатам. – Што ў цябе там?

      Муж марудзіў з адказам, потым нешта мармытнуў невыразнае, пачаў развязваць шпагат.

      – Ты толькі не смейся, Надзя, – сказаў ён. – Я зусім нечакана адкрыў у сабе талент.

      – Цікава! Што ж гэта за талент такі?

      Ёй сапраўды стала весела. Ейны муж, Аляксандр Сямёнавіч Вячорка, быў даволі звычайным сухаватым чалавекам. Праўда, гэта не замінала яму загадваць аддзелам у даследчым інстытуце, своечасова абараніць дысертацыю па нейкіх рэдкіх мінералах, і вось на табе… талент!

      – Угу-у… На самай справе, – Аляксандр Сямёнавіч нібыта ў нечым апраўдваўся. – Нейкі ген ува мне ўзяў і выбухнуў! – Ён усё разгортваў і разгортваў паперу. – І ўяўляеш, атрымалася! Першы раз узяўся за пэндзаль, а такое адчуванне, быццам усё жыццё толькі гэтым і займаўся! Адным словам, глядзі і ацэньвай.

      Ад нечаканасці яна адхінулася. З кучы папер вытыркалася блішчастая жоўтая рама, а ў раме… Так, гэта быў партрэт незнаёмага ёй чалавека на фоне невыразнага кустоўя, у поўны рост. І першае, што ёй кінулася, – вясёлы, нават гарэзлівы позірк незнаёмца, які нібыта казаў: «Ну вось ён я… Такі, які ёсць. Будзем знаёмыя!»

      А СКАЧАТЬ