Название: Планета ў падарунак
Автор: Людмила Рублевская
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7683-2
isbn:
– Ты з працамі Эпікура знаёмая?
Яна не без здзіўлення паглядзела на яго.
– У якім сэнсе? – збянтэжылася. – Калісьці ва ўніверсітэце, калі праходзілі курс старажытнай літаратуры, не міналі і філасофіі. – Яна баялася выглядаць недасведчанай.
– Я зусім пра іншае. Пра матэрыяльнае і тонкае…
– Ну-ну, мне цікава.
– І тое, і другое складаецца з атамаў, душа і цела… Старэе апошняе, старасці паддаецца і душа. Дарэчы, паводле Эпікура, яна размяшчаецца па ўсім целе. Ну, а ўяві смерць гвалтоўную… Матэрыяльнае цела памірае, а тонкае? Атамы душы, як больш лёгкія, пакідаюць яго… Эпікур назваў гэта «выцяканнем», якое складваецца ў «бачнасць», хочаш, магу працытаваць дакладна: «… і форма гэтая ёсць форма шчытнага цела».
– Ты захапляешся старажытнай філасофіяй?
Ён засмяяўся, але ў вачах ягоных мільгануў нейкі глыбокі сум, памарудзіў і адказаў:
– Хутчэй, хацеў патлумачыць табе прыроду зданяў, каб ты іх не баялася, а шкадавала. Ахвяры гвалтоўнай смерці. Аднак яшчэ пячэ… – Паглядзеў на сонца і дадаў: – Пайду да вады, акунуся…
Яна бачыла, як ён уваходзіў у раку, і ёй раптам падумалася, што пачалася нейкая прыгожая паўза ў ейным жыцці. Яны, гэтыя паўзы, бываюць у кожнага чалавека і пры пэўным збегу абставін цягнуцца далей і далей і, нарэшце, выроўніваюцца, выцягваюцца ў суцэльную лінію, якая і завецца лініяй лёсу… Яна, пэўна, перагрэлася на сонцы – якая паўза, якая лінія лёсу?! Лагуцкі шпурнуў яе ў безвыходнасць, у самоту, з якой яна ніяк не можа звыкнуцца. А з другога боку, ну і што? Свет не рухнуў! Усё цячэ, і ўсё змяняецца. Яна на адпачынку. Ёй спадабаўся мужчына. Яна можа ўжо заўтра прагульвацца з ім па гэтым разамлелым пад спякотаю мястэчку, а можа зачыніцца з ім у адным з пакояў цётчынай хаты і легчы ў ложак… І вось гэтае апошняе хочацца загарнуць у прыгожую абгортку. Напусціць як мага больш мройнага туману, заблытаць, пераблытаць усе пачуцці, ад адных – трапятаць, ад другіх – укідвацца ў шал, ад трэціх – сумнявацца, самой сабе пярэчыць…
Мужчыны больш безаглядныя: калі нейкі кудысьці рынецца, то як бык. Жанчыны ж схільныя да самааналізу, таму менавіта яны заваёўніцы, якія дазваляюць думаць мужчыну, што гэта ён бярэ жанчыну, падпарадкоўвае сваёй плоці ейнае цела, а на самай справе ўсё наадварот. Выбірае і бярэ жанчына. Крок за крокам. Спачатку какетнічаннем, потым ад какетнічання пераходзіць да пяшчотаў… Хочацца табе пакласці руку на каленца – ну што ж, пакладзі… Але праз імгненне я яе скіну, стану ў позу, згуляю ў недатыкальнасць і тым самым выклічу ў табе жаданне настаяць на сваім, каб гэтая рука ўсё-ткі апынулася на ранейшым месцы, на каленцы…
Але дзе ж Гнатко? Каля берага ў рацэ пялёхкаліся дзве дзяўчынкі, і больш нікога па ўсёй Ясельдзе, як можна было бачыць. Куды ж ён знік? І дзе ягоная адзежа? Можа, ён прыйшоў на пляж з сябрамі? Але СКАЧАТЬ