Вольны птах. Раман. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вольны птах. Раман - Мікола Адам страница 14

Название: Вольны птах. Раман

Автор: Мікола Адам

Издательство: Издательские решения

Жанр:

Серия:

isbn: 9785006276949

isbn:

СКАЧАТЬ Абдымі мяне ім.

      І я пачаў чытаць ёй верш, толькі што запісаны ў бальнічны журнал:

      Вечар,

      Не забудзь пра плечы,

      Што я параўнаў з шаўковай гладдзю белізны.

      Плечы,

      Масянжовы вечар,

      Маёй мілай пані добрай ласкай атулі.

      Ветрам,

      Стомленым паэтам,

      Зазірне ў вокны па табе мой неспакой.

      Стомленым паэтам

      Ветла

      Вецер узгадае ў вокнах голас мой.

      Шпажнаю

      Хадой адважнай

      Дождж прадэкламуе вершамі радкі.

      Быццам

      Бы апалым лісцем

      Яны дакрануцца да тваёй шчакі.

      Проста

      Зразумеў я штосьці

      У квадраце тыдняў, у акружнасці начы…

      Восень.

      У гадзінаў восем

      Раніцы халоднай ты мяне прысні.

      Пасля непрацяглай паўзы Насця прамовіла:

      – Прыгожа. Праўда, плячэй маіх ты не бачыў яшчэ, хоць параўнанне слушнае.

      – Я верш гэты напісаў перад самым тваім званком, – паспяшаўся пахваліцца.

      – Малайчына, – адгукнулася Насця. – Калі пабачыш сапраўды мае плечы, напішаш штосьці больш праўдзівае.

      – Табе не спадабалася? – ніякавеў я.

      – Не, што ты, спадабалася, канешне, – запэўніла дзяўчына мяне ў адваротным, – і я абавязкова цябе прысню ў гадзінаў восем раніцы халоднай. Абяцаю. – Памаўчала і дадала: – Дзякую табе. Стала лягчэй.

      Я не паспеў у яе запытаць больш нічога, бо ў слухаўцы загучалі кароткія гудкі.

      Што гэта было? Трызненне наяве? Сон у сне?

      Раніцай з кішэні кашулі я дастаў аркуш з бальнічнага журналу, на якім быў запісаны верш.

      З самага ранку і на цэлы дзень зацерусіў дождж. Нават праз вокны адчувалася яго ныццё, падобнае на ныццё хворага зуба. Зрэшты, зуб – гэта ж костка, а костка балець не можа, тым больш ныць. Незадаволены чымсьці нервовы чарвяк, які сядзіць унутры зуба. Менавіта яго ныццё, якое нярэдка пераходзіць у невыноснае галашэнне, нібы яго рэжуць, і стварае пачуццё безвыходнасці ды жалю да самога сябе. Дождж за акном таксама нагадваў гэтага чарвяка, свідраваў душу, залазіў пад корку чэрапа і высмоктваў мозг з тупой прагнасцю зомбі. У маім выпадку яму і высілкаў асаблівых не патрабавалася. Дзірка ў галаве бесперашкодна дазваляла ўваходзіць усім, каму заўгодна, у сваё лона. Непрыгожы, нудны вулічны пейзаж, размыты дажджом, як сапсаваны фотаздымак, нагнятаў негатыў і ў памяшканнях 9-й бальніцы. Прыгнечанасць, безнадзейнасць, асуджанасць нябачным пылам асядалі на кожным твары пацыентаў і правальваліся ў іх насы, вочы, вушы ды рты страчаным часам, часам, у якога не было ні будучыні, ні мінулага. Настрой узнікаў такі, што хоць кладзіся і памірай, усё адно нічога добрага нікога не чакала наперадзе. Раз-пораз я вымаў з кішэні верш, напісаны ўначы на аркушы з бальнічнага журналу, СКАЧАТЬ