– Брудныя – у пральні, добрыя – у шафе, – пачуў у адказ.
Вечарам Фрося папрасіла Адася зноў пакінуць памяшканне, бо трэба было зрабіць чарговую вільготную ўборку. Пасля, калі мужчына збіраўся класціся спаць, робат-прыслужніца заставіла Адася пачысціць зубы.
Раннем Фрося пачала будзіць гаспадара.
– Рана яшчэ, – адмахнуўся ён. – Я ў такі час звычайна сплю.
– А зарадка? – не адставала Фрося. – Яе не выконваюць толькі абібокі.
– Так, твой гаспадар – абібок, – пагадзіўся Адась і хацеў даць ужо храпака.
– Я створана для таго, каб зрабіць тваё жыццё лепшым, – адказала Фрося і абдала Адася халоднай вадой.
Ад нечаканасці Адась, здаецца, падскочыў аж да столі.
Пад радыё ён зрабіў комплекс практыкаванняў. А потым зноў была вільготная ўборка. Падчас яе гаспадар прагульваўся ля дома.
Настаў час снедання. Пасля яго Адась хацеў пайсці адпачываць, але Фрося нагадала пра брудны посуд.
– Іншым разам, – адмахнуўся мужчына.
– Але гэта парушае інструкцыю. Посуд мыюць пасля прыёму стравы, – не пагаджалася робат – хатняя гаспадыня.
– Інструкцыю, інструкцыю… – незадаволена прамармытаў Адась і пачаў мыць посуд.
Ён згадаў, што яго сябры ніколі на такія рэчы не скардзіліся. Пэўна, іх жонкі не застаўлялі гэта рабіць. А тут вільготная ўборка некалькі разоў на дзень!
У гэты момант у кватэру патэлефанавалі. На парозе паўстаў даўні сябар Мікола, таксама халасцяк.
– Нічога сабе, ну ў цябе і парадак. Нябось, ажаніўся? – агледзеўшы кватэру, падсумаваў ён.
– Не. Гэта ўсё мая памочніца Фрося, – адказаў усміхаючыся Адась. – Яна ў мяне малайчына. Усё ўмее.
– Ого! Мне б такую, – здзівіўся госць.
– Ты ведаеш, у чаркесаў ёсць даўні звычай: дарыць госцю ўсё, што ён пахваліць, – пачаў здалёк гаспадар. – Я хоць не чаркес, але таксама з вялікай пашанай адношуся да сваіх сяброў. Таму дару табе Фросю. Няхай яна служыць табе так, як увесь гэты час – мне. Не пашкадуеш!
– Ну гэта вельмі шчодры падарунак, – здзівіўся Мікола. – Грошай, пэўна, шмат каштуе. Ды і сам ты як будзеш?
– Не прападу. А пра грошы не турбуйся. Мы, халасцякі, павінны ва ўсім дапамагаць адзін аднаму, падстаўляць плячо.
– Згода. Калі якая справа – тэлефануй. Выручу, – пагадзіўся госць.
Праз паўгадзіны на парозе Мікола яшчэ раз шчыра дзякаваў сябру за хатнюю памочніцу. Як толькі за ім зачыніліся дзверы, Адась адчуў, што з яго зваліўся нібы нейкі неймаверны цяжар.
– Пажыві цяпер і ты, браток, з цуда-памочніцай Фросяй. А я сваё адгараваў, – прагаварыў ціха ён.
На кухні ля акна Адась запаліў. На гэты раз яму пра інструкцыю ніхто не нагадаў. І на душы стала лагодна.
Рыбацкі сакрэт
Гумарэска
На выхадных усе знаёмыя адпраўляліся вудзіць рыбу, адзін я – на дачу. СКАЧАТЬ